engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Ледзяны палёт. Гарачы космас

Захар Кудзiн 2019
Мурал "Ледзяны палёт. Гарачы космас" быў створаны Захарам Кудзіным у 2019 годзе падчас фестывалю "vulica brasil" (Мінск, Беларусь).

"Я не думаў ніколі, што мяне неяк прыцягнуць да ўсяго гэтага, бо працую зараз у іншым накірунку, не манументальным. Але гэта шыкоўны вопыт і вельмі незвычайны для меня — з аднога боку. З іншага боку, калі развіваешся як мастак, усё адно гатовы да такіх рэчаў падсвядома — рабіць нешта вялікае.

Гэта цікава, калі ёсць магчымасць рэалізаваць маштаб: ты правяраеш сябе, ці гатовы ты да гэтага на 100%. Адна справа, калі робіш эскізы, рыхтуешся ў майстэрні, іншае — калі выходзіш на вуліцу ўжо з усім абсталяваннем, з якім першы раз сутыкаешся: з архітэктурай і яе рэльефам. Таму шмат пытанняў мусіш вырашаць і ў маім выпадку, гэта ўжо была праца не з плоскасцю. Таму, мне гэта інтэграцыя жывапіснай прасторы на архітэктурную спадабалася".

Захар Кудзін, з відэа-інтэрв'ю "Ледзяны палёт. Гарачы космас", 2019