engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

bel Аўтаматычны пераклад

Беларускі авангард

2012–2018
Сайт: belavangard.by

Выбраныя падзеі

Спадарожныя дакументы

Артыкулы на KALEKTAR

Інтэрнэт-рэсурс, прысвечаны падзеям, творам і аўтарам 1980–2000-х у беларускім нонканфармісцкім мастацтве. Аўтарка і галоўная рэдактарка рэсурса - Вольга Архіпава.

На сайце былі заведзены асобныя інфармацыйныя старонкі для мастакоў і мастацкіх калектываў.

Поўны спіс мастакоў прадстаўленых на сайце: Уладзімір Акулаў, Сяргей Балянок, Андрэй Бялоў, Бісмарк, Васіль Васільеў, Галіна Васільева, Сяргей Войчанка, Адам Глобус, Канстанцін Гарэцкі, Мікалай Дундзін, Дзмітрый Ярмілаў, Аляксей Жданаў, Аляксандр Забаўчык, Рыгор Іваноў, Ігар Кашкурэвіч , Тодар Кашкурэвіч, Артур Клінаў, Уладзімір Лапо, Сяргей Лапша, Андрэй Люсікаў, Рышард Май, Аляксандр Малей, Сяргей Малішэўскі, Валерый Мартынчык, Валерый Песін, Віктар Пятроў, Андрэй Плясанаў, Анатоль Ржэўцкі, Алесь Родзін, Людміла Русава, Вольга Сазыкіна, Уладзімір Сцяпан, Дзмітрый Сурыновіч, Алена Сысун, Ігар Цішын, Генадзь Хацкевіч, Дзмітрый Хмызнікаў, Уладзімір Цэслер, Віталь Чарнарысаў.

Усе мастацкія гурты і аб'яднанні прадстаўлены на сайце асобным блокам пад назвай «Беларускі палігон». Поўны спіс мастацкіх калектываў, прадстаўленых на сайце: "4–63", "Асацыяцыя", "БЛА", "БуКуБ", "Галіна", "Квадрат", "Комі-Кон", "Форма".

Таксама на сайце былі прадстаўлены па тэме абраныя выставы, галерэя твораў, выданні і хроніка падзей.

-

Выбраныя даты:

2012

Сайт пачаў працаваць па адрасе belavangard.by.

2018

Сайт быў адключаны.

2021

Частка архіваў была перанесена ў дадзеную энцыклапедыю INDEX на платформе KALEKTAR.