Мы будзем публікаваць самыя значныя пашырэнні нашай картатэкі-энцыклапедыі ІНДЭКС. У гэтай частцы ўдзельнікі фатаграфічнай групы МЕТА, падборкі твораў Віталя Чарнабрысава і іншых з архіваў Вольгі Архіпавай, дакументы Леніны Міронавай, а таксама пашырэнне партфоліё розных мастачак і мастакоў.
© Аляксей Труфанаў: "З сабакам", 1986
МЕТА
Нядаўна адкрылася рэтраспектыўная выстава фатаграфічнага гурта META пад назвай "Ператварэнне. Метарэалізм у беларускай фатаграфіі 1980–1990-х гадоў ". Выстава таксама была дубляваная ў фармаце анлайн, што дало нам магчымасць перанесці шчодрыя архівы гурта на наш рэсурс. Цяпер вы можаце пазнаёміцца з фатаграфіямі ўсіх трох удзельнікаў калектыву – гэта Віктар Каленік , Аляксей Труфанаў , Аляксандр Угляніца .
Маскалёва і Шахлевіч
У рамках вывучэння феномена Мінскай школы творчай фатаграфіі і ў гонар аднаўлення эсэ пра фота-калажную серыю "Дурдом" – мы пашырылі на сайце партфоліё Галіны Маскалёвай і Уладзіміра Шахлевіча .
© Уладзімір Шахлевіч: "Тэлевізар", 1997
Міронава
У 2022 годзе не стала прафесаркі Леніны Міронавай . Мы аднавілі на платформе яе дакументы і працы з яе сайта які зачыніўся.
© фота: Даша Бубен
Беларускі авангард
Працягваем супрацоўніцтва з мастацтвазнаўкай Вольгай Архіпавай і яе праекту "Беларускі авангард ", дзякуючы чаму мы ўбудавалі ў партал шчодрыя архівы твораў Віталя Чарнабрысава , Уладзіміра Лапо , Аляксея Жданава , а таксама творы і калекцыі Андрэя Плясанава .
© Віталь Чарнарысаў: "Начны дазор", 2012
Партфоліё
Мы таксама рэгулярна запаўняем архівы твораў іншых мастачак і мастакоў. Вось імёны тых, чые партфоліё былі значна пашыраны на партале:
Аляксандр Адамаў
Ізраіль Басаў
Жанна Гладко
Жанна Грак
Алена Давідовіч
Язэп Драздовіч
Таша Кацуба
Аляксей Кашкараў
Сяргей Лапша
Вiка Мiтрычэнка
Сямён Маталянец і гурт "Мыла "
Віктар Пятроў
Леся Пчолка
Таццяна Радзівілка
Ала Савашэвiч
Ганна Сакалова
Воля Сасноўская
Аляксей Талстоў
Юра Шуст
і многія іншыя.
Мы працягваем нашу працу па запаўненні ІНДЭКСа.