engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Абрам Манасзон

1914–2007

Мастак, жывапісец. Асноўнымі тэмамі яго работ спачатку былі нацюрморты і пейзажы, а потым мастак звярнуўся да тэмы сюжэтна-тэматычнай карціны і жанравага жывапісу, у якіх яркае ўвасабленне атрымалі нацыянальныя яўрэйскія матывы. Пісаў рэлігійныя і жанравыя кампазіцыі, краявіды і нацюрморты. Стылістычна і канцэптуальна творы мастака блізкія экспрэсіянізму.

Творы Абрама Манасзона прадстаўлены ў многіх прыватных зборах Расіі, Ізраіля, Францыі, ЗША, іншых краін свету. У карпаратыўнай калекцыі ААТ Белгазпрамбанк знаходзіцца шэсць работ мастака.

Жыў і працаваў у Маскве.

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

1914

Нарадзіўся ў Магілёве (Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь). Мастацкую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам жывапісца Натана Воранава.

1934-1945

Пасля службы ў войску мастак пераехаў у Маскву і вучыўся на мастацкім аддзяленні Маскоўскага тэкстыльнага Інстытута.

Сакавік 1942-1945

Служыў на фронце.

Жнівень 1945

Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Маскву.

З 1949

Быў пастаянным удзельнікам гарадскіх, рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выставак, экспазіцый Маскоўскага аддзялення Саюза мастакоў РСФСР.

1950-я

Стварыў некалькі твораў на тэму Вялікай Айчыннай вайны, у памяць аб сваіх загінуўшых родных і ўсіх ахвярах Халакоста ("Партрэт маці", "Згарэлае дзяцінства", "У брамы раю", і іншыя).

1956

Творы Абрама Манасзона перасталі дапускаць да ўдзелу ў выставах, а сам ён быў выключаны з МОСХа. Падставай да гэтага стала напісаная Манасзонам ва ўласцівай яму экспрэсіўнай манеры карціна "Ленін і дзеці", якая, як адзначалі крытыкі, "няправільна адлюстроўвала выяву правадыра".

1960-я

Напісаў цыкл жанравых твораў "Камунальная Масква", дзе з вялікай доляй іроніі адлюстраваў жыццё і побыт насельнікаў камунальных кватэр. Таксама напісаў серыю твораў "Успамін пра мястэчка" ("Майн Магілёў", "Мой Магілёў"), якую мастак прысвяціў роднаму гораду – Магілёву і сваім дзіцячым уражанням ад яго.

1982-1995

Напісаў серыю твораў, натхнёную сюжэтамі Тана́ха – яўрэйскага Святога Пісання ("Адам і Хавава", "Выгнанне з Раю", "Ёсэф раздае хлеб у Егіпце", "Першыя скрыжалі", "Залаты цяля", "Шымшон і Даліла", "Пір Валтасара", "Рут-маавіцянка", "Ахашверош, Эстэр і Аман", і іншыя).

1997

У неафіцыйным Музеі сучаснага яўрэйскага мастацтва прайшла першая пасля доўгага перапынку выстава карцін мастака.

2000-я

Работы Манасзона заўважыла мастацтвазнаўца Любоў Агафонава, арт-дырэктар маскоўскай мастацкай галерэі "Веллум". Дзякуючы намаганням Агафонавай творы Абрама Манасзона пачалі выстаўляцца.

2004

Персанальная выстава ў Цэнтральным доме мастака ў Маскве.

2006

Групавая выстава "Іншае мастацтва. Святы" ў Цэнтральным доме мастака ў Маскве.

24 студзеня 2007

Памёр у Маскве.

2009

Пасмяротная мемарыяльная персанальная выстава ў Музеі Марка Шагала ў Віцебску.

2014

Пасмяротная мемарыяльная персанальная выстава ў Дзяржаўным музеі мастацтва народаў Усходу ў Маскве.