engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

bel Пераклад чакае праверкі

VEHA

2017
Ініцыятыва VEHA была створана, каб папулярызаваць беларускаю аматарскаю фатаграфію і захаваць візуальную гісторыю штодзённасці. "Мы спыняем увагу на цыклічнай асаблівасці фатаграфавання, праз аналіз розных сямейных архіваў – так вызначаецца тэма калекцыі. Потым, праз open call збіраем толькі адсканаваныя фотаздымкі – арыгіналы захоўваюцца ў уладальніка_цы архіва. Апісваем кожны фотаздымак, каталагізуем, праводзім рэтуш і публікуем у нашым онлайн архіве (http://veha.by). Фотаздымкі ўдзельнічаюць у выставах, даследаваннях, становяцца кнігамі. Так мастацкая праца, з выявамі штодзённасці, расказвае пра нябачную гісторыю беларуса_к, не запісаную ў падручніках і кожны чалавек даслаўшы VEHA фота са свайго архіва становіцца часткай гэтай гісторыі".

Выбраныя падзеі

Спадарожныя дакументы

Артыкулы на KALEKTAR

Выбраныя даты:

6 верасня — 6 кастрычніка 2017

Выстава "НАЙЛЕПШЫ БОК". У рамках міжнароднага фестывалю МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ – 2017. Прастора «Сталоўка XYZ» Беларусь, Мінск. Куратарка выставы – Ганна Бундзелева. Куратарка праекту – Леся Пчолка.

2017 – 2018

Выйшла калекцыя фотаздымкаў, партрэты беларусаў зробленых на фоне тканых дываноў "НАЙЛЕПШЫ БОК"

2017 – 2021

Практычны курс па стварэнні кнігі з сямейнага архіва "КНІГА СЕМ'І".

2018 – 2021

Праект прысвечаны найважнейшым сюжэтам у беларускай паўсядзённай фатаграфіі ХХ стагоддзя – вяселлю і пахаванню "ДЗЯВОЧЫ ВЕЧАР" i "АПОШНІ ФОТАЗДЫМАК".

2018

Выданне кнігі VEHA "Найлепшы бок".

6 верасня – 6 кастрычніка 2018

Выстава "ДЗЯВОЧЫ ВЕЧАР". У рамках міжнароднага фестывалю МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ Ў МІНСКУ – 2018. Галерэя «Ў» Беларусь, Мінск. Куратарка выставы – Леся Пчолка. 

Сакавік 2019
Удзел у калектыўнай выставе HERITAGIZATION. У рамках праекту STATUS Galleri 54. Швецыя, Гётэборг. Куратарка выставы – Аліна Дзярвянка.

Май 2019

Выстава "ДЗЯВОЧЫ ВЕЧАР". Персанальная выстава ў ПРАСТОРА КХ. Беларусь, Брэст. Куратаркі – Леся Пчолка, Лізавета Міхальчук.

Лета 2019

Выстава "WIECZÓR PANIEŃSKI". Галерэя FAF (Польшча, Варшава). У рамах «Gaude Polonia». Куратаркі – Marta Przybyło, Леся Пчолка.