Выбраныя даты:
1978
Нарадзілася ў Мінску (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
2001
Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці Англійская літаратура і псіхалогія. Падчас вучобы ва ўніверсітэце Аляксандра працуе журналісткай, здымаецца ў кіно і здымае кліпы.
2002
Пераязджае ў Маскву, дзе пачынае працаваць у мастака Юрыя Купера.
2003
Атрымлівае грант на навучанне ў Міжнародным цэнтры фатаграфіі (ICP), з'яжджае ў Нью-Ёрк, ЗША.
2005
Пачынае працаваць на Ірвінга Пэна, каталагізуючы яго архівы і друкуючы фатаграфіі пад яго кіраўніцтвам.
У гэты ж час яе серыя Behind the Glass была абраная фэстам Art+Commerce у Нью-Ёрку (куратарка: Шарлота Коттон).
Першая публікацыя яе фатаграфій у часопісе The New Yorker. Яна становіцца сталай аўтаркай публікацый у прэсе: The New Yorker, The New York Times, FOAM, Le Monde, Crash і інш.
2006
Першы прыз у раздзеле "Партрэт" на фестывалі Сярэбраная камера ў Маскве.
2007
American Photo публікуе партфоліё яе прац.
Паказы на Міжнародным фестывалі моды і фатаграфіі ў Гіеры, Францыя.
2008
Пераязджае ў Парыж. Выстава ў галерэі Otto Zoo, Мілан.
2009
Выстава "Я не магу даць табе нічога, акрамя кахання" на Міжнародным фестывалі фатаграфіі ў Рыме і ў галерэі Miyako Yoshinaga ў Нью-Ёрку.
2010
На выставе "MMX" у галерэі Перамога ў Маскве яна бярэ новы курс: замест таго, каб прадстаўляць прамалінейныя серыі, яна пачынае ствараць новыя гісторыі, змешваючы выявы з розных перыядаў і розных месцаў.
2011
Рэзідэнцыя ў Цэнтры мастацтваў Гвіна Зегаля ў Гінгаме, Брэтань, Францыя.
Аляксандра становіцца ўладальніцай першай рэзідэнцыі BMW у Музеі Нікіфара Ніепса ў Шалон-сюр-Сон, Францыя.
2012
Яе працы, зробленыя ў рамках рэзідэнцыі BMW у Музеі Нікіфара Ніепса, былі паказаны на Міжнародных канферэнцыях фатаграфіі ў Арлі, Францыя.
2012
Першая кніга "Тут, за туманамі" апублікавана выдавецтвам Trocadero, Францыя.
2013
Праводзіць персанальныя выставы ў Маскоўскім музеі фатаграфіі, Мюнхенскім музеі BMW. Яна пачынае супрацоўніцтва з галерэяй In Camera (Парыж) і рэгулярна выстаўляецца на Міжнародным кірмашы мастацтва Paris Photo.
2014
Выстава "Тут, за туманамі" праходзіць у Макра - Музеі сучаснага мастацтва ў Рыме, Італія.
2015
Кніга "Ніхто не верыць, што я жывы" апублікаваная выдавецтвам GwinZegal, Францыя.
2015
Кніга "Ніхто не верыць, што я жывы" дэманструецца ў Нацыянальным цэнтры аўдыёвізуальнага мастацтва ў Люксембургу і Цэнтры фатаграфіі PhotoPasquart (Б'ен, Швейцарыя).
2018
Становіцца адной з васьмі намінант:ок на Елісейскую прэмію 2018-2020, каталог пераможцаў публікуецца Елісейскім музеем, Лазана, Швейцарыя.
2018
Кніга "За шклом" выходзіць у выдавецтве Chose Commune і трапляе ў шорт-ліст прэміі Aperture Prize на Paris Photo 2018.
2019
Персанальная выстава ў Музеі фатаграфіі Нікіфара Ньепса ў Шалон-сюр-Сон аб'ядноўвае адну з яе нядаўніх насценных фотаграм з іншымі працамі з кнігі "За шклом".
2022
Становіцца адной з лаўрэатаў конкурсу Grande Commande Photographique, які праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Францыі і BnF (Францыя).
2023
Мастачка-рэзідэнтка ў Нацыянальным доме мастакоў/EHPAD, у партнёрстве з Міжнародным каледжам фатаграфіі.
2024
Персанальная выстава "Уголас" у Культурным цэнтры Сен-Сіпрыян, Тулуза, Францыя.