engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Ю

Я

Саламон Юдовін

1892–1954

Графік, мастак, этнограф, прадстаўнік "Яўрэйскага рэнесансу" ("Яўрэйскага адраджэння") і мадэрна.

Удзельнічаў у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па яўрэйскай рысе аселасці ва Украіне, што паўплывала на фарміраванне яго творчага стылю: злучэнне авангарда з яўрэйскім народным мастацтвам. Творчасць самога Юдовіна таксама аказала ўплыў на мастакоў Віцебскай школы.

Займаўся кніжнай графікай і ілюстраваннем кнігі паштовак, ствараў партрэтныя і жанравыя работы. Працаваў у асноўным у тэхніцы ксілаграфіі і лінагравюры.

Работы мастака захоўваюцца ў Дзяржаўных музеях на тэрыторыі Беларусі і Расіі, у Ізраілі, а таксама ў прыватных калекцыях.

Жыў і працаваў у Віцебску і Ленінградзе.

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

15 кастрычніка 1892

Нарадзіўся ў пасёлку Бешанковічы Віцебскай губерні (Расійская Імперыя, зараз Рэспубліка Беларусь) у яўрэйскай сям'і.

1906

Быў прыняты ў Віцебскую Школу малявання і жывапісу Ю.Пэна.

1910

Пераехаў у Пецярбург, вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў.

1911-1913

Навучаўся ў прыватных пецярбургскіх студыях М. Бернштэйна, а затым М. В. Дабужынскага.

1912-1914

Удзельнічаў у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па яўрэйскай рысе аселасці па гарадах і мястэчках паўднёва-заходняй Украіны.

1916

Упершыню выставіў свае працы на Выстаўцы яўрэйскіх мастакоў у Маскве.

1917

Удзельнічаў у Выставе жывапісу і скульптуры яўрэйскіх мастакоў у Петраградзе.

1918

Мастак вярнуўся ў Віцебск, дзе скончыў Мастацка-практычны інстытут (цяпер Віцебскае народнае мастацкае вучылішча).

1918

Удзельнічаў у выставе Габрэйскае народнае мастацтва ў Віцебску.

1919

Удзельнік 1-ай Дзяржаўнай выставы карцін мясцовых і маскоўскіх мастакоў у Віцебску.

1920-1930-я

Працаваў над манументальнай ксілаграфічнай серыяй "Былае", спрабуючы захаваць памяць аб знікаючым свеце яўрэйскай культуры.

1920

На аснове сабранага ў экспедыцыях матэрыялу мастак выдаў альбом "Яўрэйскі народны арнамент" з 26 лінагравюр.

1922

Выбраны прарэктарам па гаспадарчай частцы ў Віцебскім Мастацка-практычным інстытуце.

1922-1923

Выкладаў у графічнай майстэрні Віцебскага Мастацка-практычнага інстытута, у Мастацкай народнай вучэльні і ў Габрэйскім педагагічным тэхнікуме.

23 верасня 1923

Ю.Пэн, С.Юдовін, Я.Мінін і група студэнтаў выступілі з калектыўнай заявай аб сыходзе і пакінулі інстытут.

1923-1928

Працаваў у Ленінградзе на пасадзе вучонага сакратара і захавальніка ў Музеі Пецярбургскага яўрэйскага гісторыка-этнаграфічнага таварыства.

1926

Персанальная выстава ў Віцебску.

1941-сярэдзіна 1942

У час вайны Юдовін пражыў у блакадным Ленінградзе, затым мастак быў эвакуіраваны ў вёску Карабіха пад Яраслаўлем. У Карабіху працаваў над серыяй "Някрасаўскія месцы".

1944

Мастак вярнуўся ў Ленінград і завяршыў работу над цыклам гравюр "Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны".

1944

Персанальная выстава ў Яраслаўлі.

1945

Мастак выпусціў альбом аўталітаграфій "Ленінград".

1946

Стварыў серыю паштовак "Віды Ленінграда".

1948

Гравюры "Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны" былі выдадзены ў выглядзе альбома.

1949

Стварыў серыю паштовак "Ленінград сёння".

5 снежня 1954

Мастак памёр у Ленінградзе.

1956

Пасмяротная персанальная выстава ў Ленінградзе.

1991

Пасмяротная персанальная выстава ў Іерусаліме.

1992

Пасмяротная персанальная выстава прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння мастака (Віцебск).

2015

Пасмяротная персанальная выстава ў Нью-Йорку.