engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Вікенцій Дмахоўскі

1807–1862

Жывапісец, скульптар, сцэнограф і педагог.

Мастак гістарычнага жанру. Належаў да рамантычнай плыні жывапісцаў. Вядомы галоўным чынам як аўтар выяваў замкаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Большасць карцін мастака захоўваюцца ў мастацкіх галерэях Літвы і Польшчы.

Жыў і працаваў у Вільні (Літва).

Выбраныя творы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

1807

Нарадзіўся ў вёсцы Нагародавічы, Гродзенская губерня, Расійская імперыя (цяпер Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь).

Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне.

1826

Паступіў у Віленскі ўніверсітэт на літаратурны факультэт, адначасова браў урокі жывапісу ў Яна Рустэма.

Лістапада 1830

Удзельнічаў у польскім паўстанні, пасля паражэння якога быў пазбаўлены маёнтка і вымушаны эміграваць у Прусію.

1837

Пасля амністыі царскага ўрада вярнуўся ў Вільню. Адкрыў мастацкую майстэрню, якая пазней стала мастацкай школай.

1847

Па замове графа Я. Тышкевіча стварыў серыю карцін пра літоўскія замкі.

1850-1854

Афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры.

1855-1858

Жыў у сяле Брацянка каля Наваградка.

22 лютага 1862

Памёр у Вільні (Літва).