engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Таццяна Піскун

1977

Мастачка, працуе ў жанры жывапісу ў аўтарскім стылі, які спалучае розныя тэхнікі. Яе работы прадстаўляюць беспрадметныя рытмічныя кампазіцыі, у якіх колер адыгрывае вядучую ролю і перадае ўнутранае светаўспрыманне мастачкі.

Удзельніца рэспубліканскіх, абласных і калектыўных выставак, а таксама арт-праектаў на тэрыторыі Беларусі і за мяжой.

Жыве і працуе ў Полацку.

Групы

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

5 ліпеня 1977

Нарадзілася ў Пінску (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

1999

Скончыла Віцебскі Дзяржаўны Універсітэт ім. П.М. Машэрава (мастацка-графічны факультэт).

З 2000

Пачынае ўдзельнічаць у рэспубліканскіх міжнародных выставах.

2000

Удзел у рэспубліканскай выставе Новыя імёны (Мінск).

2002

Удзел у абласной выставе Live Vitebsk (Віцебск, Даўгаўпілс).

2003-2013

Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.

2003

Удзел у выставе Вясна 2003 (Віцебск). Удзел у выставе аб'яднання мастакоў Белы круг (арт-цэнтр Марка Шагала, Віцебск). Удзел у рэспубліканскай выставе Час не стаіць і не чакае (Мінск).

2004

Удзел у рэспубліканскай выставе Падарожжа (Мінск).

2006

Удзел у рэспубліканскай выставе Дажынкі (Мінск).

2007

Удзел у выставе Артэфакты (Віцебск). Удзел у міжнародным арт-праекце GLEINA (Віцебск, Даўгаўпілс, Мінск).

2008

Удзел у міжнародным арт-праекце Ногі ХХІ стагоддзя (Шато-Дэ-Ро, Францыя).

2010

Удзел у выставе Беларусь пад Белымі Крыламі (Віцебск).

2011

Удзел у выставе Калядны фэст (Мінск).

2013

Сумесная выстава з І.В. Івановым Два ў адным (Полацак).

2015

Удзел у выставе Паланэз (Мінск).

2017

Персанальная выстава Прадчуванне вясны (Полацк). Удзел у выставе "Восеньскі салон з БелГазПрамбанкам - 2017" (Мінск).

2018

Удзел у калектыўнай выставе Настаўнік і вучні (Віцебск).

2019

Удзел у калектыўнай выставе Абстракт (Віцебск).

2021

Персанальная выстава Сімфонія колеру (Наваполацк, Полацк).