engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Мікола Купава

1946

Мастак, працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, жывапісу, стварыў графічнае афармленне больш чым 35 кніг і выданняў, а таксама серыю партрэтаў беларускіх пісьменнікаў і вядомых дзеячаў беларускай культуры.

Работы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, дзяржаўных літаратурных музеях Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа і іншых установах.

Жыве і працуе ў Менску.

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

31 студзеня 1946

Нарадзіўся ў горадзе Орша, Віцебскі раён (БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).

1963-1968

Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (зараз Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.Глебава).

1976

Скончыў факультэт графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

З 1972

Удзельнічае ў выставах.

1976-1978

Выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.Глебава.

З 1978

Сяброўства ў Беларускім саюзе мастакоў.

1979-1984

Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб'яднанні Беларуская Майстроўня.

1982-1984

Быў мастацкім рэдактарам часопіса "Маладосць".

1990-1996

Працуе намеснікам дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя А.Глебава пры Беларускай мастацкай акадэміі.

1991

Разам з мастакамі Яўгенам Куліком, Уладзімірам Крукоўскім, Лявонам Бартлавым і Львом Талбузіным стварыў эталон дзяржаўнага герба "Пагоня" і сцяг Рэспублікі Беларусь.

1998-2004

Старшыня суполкі Пагоня.

2002-2006

Выкладчык малюнка і акварэлі Архітэктурнага факультэта Беларускага Нацыянальнага Тэхнічнага Універсітэта.