engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Юзаф Пешка

1767–1831

Жывапісец, прадстаўнік акадэмічнага класіцызму. Пісаў пейзажы, віды населеных месцаў акварэллю з сэпіяй. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю.

Удзельнічаў у роспісе Кафедральнага сабора святога Станіслава ў Вільні. Шмат падарожнічаў па Беларусі: некаторыя карціны архітэктурнага жывапісу прысвечаны Навагрудку, Лідзе, Магілёву. Напісаў таксама некалькі партрэтаў чыноўнікаў і гараджан, стварыў некалькі карцін прысвечаных гістарычнай тэматыцы.

Значную частку жыцця пражыў у Беларусі.

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

19 лютага 1767

Нарадзіўся ў Кракаве (Рэч Паспалітая, зараз Польшча).

Вучыўся ў Дамініка Эстрайхера ў Ліцэі Св. Ганны ў Кракаве.

З 1786

Навучаўся жывапісу ў Францыска Смуглевіча ў Варшаве.

1790—1792

Выканаў партрэты Гуга Калантая і іншых выдатных грамадскіх і палітычных дзеячаў Польшчы па замове магістрата Старой Варшавы.

1793—1812

Шмат падарожнічаў, часта спыняўся ў Вільні, Маскве, Санкт-Пецярбургу і ў Беларусі — у Віцебску, Магілёве, Мінску і Нясвіжы.

1807—1810

Быў прыдворным мастаком Міхася Радзівіла ў Нясвіжы.

1810

Атрымлівае ступень магістра прыгожых мастацтваў у Віленскім універсітэце.

1813

Вярнуўся ў Кракаў.

1816—1818

Выкладаў тэорыю мастацтва ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве.

З 1818

Кіраваў кафедрай жывапісу і малюнка ў кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.

1831

Стаў дырэктарам кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў.

4 верасня 1831

Памёр ад халеры ў Кракаве.