engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны

February 20 – March 2, 2025
Warszawski obserwatorium kultury WOK, Польша
Варшава, WOK, ul. Маршалкоўская 34/50

Выбраныя творы

Артыкулы на KALEKTAR

У 2021 годзе Белавежская пушча была разрэзана на 2 часткі мурам даўжынёй 186 км. Ён быў пабудаваны, каб стварыць перашкоду для бежанцаў, якія спрабуюць патрапіць у Еўразвяз праз беларуска-польскую мяжу.

Мур парушае экасістэму пушчы, робіць немагчымай міграцыю жывёл, але не спыняе чалавека, які бяжыць ад вайны да свабоды і бяспекі. Мігранты пералазяць праз сцяну, робяць падкопы і тыднямі жывуць у лесе пад адкрытым небам. Некаторыя з іх так ніколі і не выйдуць з гэтага лесу: вядома ўжо пра дзясяткі  і дзесяткі загінуўшых. Колькі яшчэ целаў пакрыта лясным мохам – невядома.

Французскі філосаф Жорж Дзідзі-Юберман "распытваў" бярозы ў наваколлях Асвенцыма, штó яны памятаюць пра яго забітых родных. Якую памяць захоўваюць? Ці "памятаюць" яны боль, сведкамі якога сталі? Прамой адказ немагчымы: дрэвы не гавораць. Але што захоўвае і каго абараняе іхні цень?

Выстава "Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны" – гэта спроба асэнсавання і (не)прымання таго, як сцены падзяляюць людзей і жывёл і як прырода становіцца вымушаным палітычным актарам і сведкам.

Куратар выставы – Куратарская група 4