У рамках праекту ZBOR мы анансуем нашу першую маштабную даследчую выставу "ZBOR. Канструюючы архіў", якая пройдзе ў Галерэі Арсенал у Беластоку.
Фрагменты 40 твораў, якія будуць прадстаўлены на выставе "ZBOR. Канструюючы архіў" у Беластоку
28 жніўня – 8 кастрычніка 2015
Галерэя Арсенал у Беластоку
У рамках Фестывалю Wschód Kultury / Inny Wymiar
Выстаўка "ZBOR. Канструюючы архіў " уяўляе сабой вынік дзейнасці даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR . У пачатку 2015 года на партале kalektar.org пачаў працу рэсурс ZBOR – часопіс-архіў аб праграмных творах беларускіх маста_чак, калектываў і інстытуцый, а таксама значных з'явах сучаснага мастацтва Беларусі.
Выстаўка прадстаўляе зрэз мастацкага вопыту беларускага сучаснага мастацтва з 1980-х да нашых дзён, у выглядзе 40 выбраных твораў, а таксама іх кароткага апісання і рэпрадукцый. Усе выбраныя для выстаўкі творы з'яўляюцца аднымі з ключавых выказванняў, якія вызначылі ў той ці іншай ступені развіццё розных напрамкаў беларускага сучаснага мастацтва. Куратары праекта і запрошаная экспертная рада сабралі творы такім чынам, каб найбольш аб'ёмна прадэманстраваць мастацкія стратэгіі некалькіх пакаленняў маста_чак, а таксама зафіксаваць ключавыя культурныя і палітычныя падзеі ў Беларусі.
Куратары:
Сяргей Шабохін , Сяргей Кірушчанка
Экспертная група праекта:
Таня Арцімовіч , Аляксей Барысёнак , Андрэй Дурэйка , Валянціна Кісялёва , Аляксей Лунёў , Лена Прэнц
Арганізатары выставы:
Даследчая платформа беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR і Galeria Arsenał
Каардынатар праекта:
Павел Прэабражэнскі
Маста_чкі:
Сяргей Бабарэка , Ізраіль Басаў , Беларускі клімат , Бергамот , Васіль Васільеў , Аляксей Велікжанін , Жанна Гладко , Жанна Грак , Аксана Гурыновіч , Мiхаiл Гулiн , Алена Давідовіч , Домніч і Гельфанд , Андрэй Дурэйка , Сяргей Кірушчанка , Артур Клінаў , Аляксандр Камароў , Аляксей Кашкараў , Андрэй Лянкевіч , Ліпавы цвет , Аляксей Лунёў , Вiка Мiтрычэнка , Маскалёва і Шахлевіч , Марына Напрушкiна , Алесь Пушкін , Рэвізія (Your Favorites) , Віталь Ражкоў (Бісмарк / Калгін) , Людміла Русава , Ігар Саўчанка , Вольга Сазыкіна , Антаніна Слабодчыкава , Ганна Сакалова , Тамара Сакалова , Лявон Тарасевіч , Iгар Цiшын , Максім Тымінько / Глеб Шутаў / Майя Ільіч, Tsesler & Voichenko , Алег Чорны , Сяргей Шабохін , Ганна Школьнікава , Лубянец і Юшко
Партнёры праекта:
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў ", медыя-праект pARTisan , Польскі інстытут у Мінску
Складальнік тэкстаў:
Сяргей Шабохін
У распрацоўцы тэкстаў удзельнічалі:
Таня Арцімовіч , Таццяна Бембель , Аляксей Барысёнак , Антон Барысенка , Вольга Бубіч , Людміла Варапай , Ірына Герасімовіч , Алёна Глухава , Наталля Гарачая , Ілона Дзяргач , Вадзім Дабравольскі , Андрэй Дурэйка , Таццяна Кандраценка , Ларыса Міхневіч , Лена Прэнц , Вольга Рыбчынская , Ганна Самарская , Аляксандр Сарна , Саша Сямак , Таня Сяцко , Ганна Сакалова , Ірына Саламаціна , Воля Сасноўская , Крысціна Сташкевіч , Святлана Уланоўская , Ларыса Фінкельштэйн , Вольга Шпарага , Віталь Шчуцкі , Алег Юшко