16 кастрычніка ў галерэі сучаснага мастацтва "Ў" у Мінску адкрыецца маштабная выстава-даследаванне гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў.
16 кастрычніка - 30 лістапада 2018
Галерэя сучаснага мастацтва Ў , Мінск, Беларусь
ZBOR – гэта выставачны праект, у аснову якога легла даследчая дзейнасць платформы KALEKTAR , якая была створана групай мастачак і куратарак у 2014 годзе для вывучэння і захавання найноўшых працэсаў і тэндэнцый у сучасным мастацтве Беларусі і якая пасля прывяла да онлайн збору найноўшага беларускага мастацтва. Падчас адбору работ галоўнай задачай стала выяўленне найбольш важных тэндэнцый і максімальна шырокае ўяўленне стратэгій, якія прымяняюцца ва ўласнай творчасці беларускімі мастакамі розных пакаленняў. Аснову онлайн калекцыі склалі больш за 150 твораў, адабраных пасля апытання 35 спецыялістка ў галіне сучаснага беларускага мастацтва: мастац, мастацтвазнаўца, журналістак, крытык інь. А для выставачнага праекта ZBOR з гэтых работ экспертнай радай платформы KALEKTAR было адабрана 40 твораў.
У 2015 годзе ў польскай галерэі Арсенал (Беласток, Польшча) адбылася першая выстава "ZBOR. Канструюючы архіў ", куратарамі якой выступілі Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін . Увесну 2016 году сваю куратарскую канцэпцыю "ZBOR. Движение беларусского искусства " ва ўкраінскім Фондзе "Ізаляцыя" прадставілі Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько . Кіеўская экспазіцыя ўвайшла ў ТОП-10 выставак сучаснага мастацтва Усходняй і Цэнтральнай Еўропы па версіі Art Guide East.
Мінская выстава ZBOR in Progress прадставіць шырокі зрэз сучаснага беларускага мастацтва за апошнія 30 гадоў і ахоплівае творчасць больш за пяцьдзесят беларускіх мастачак, якія жывуць і працуюць як у краіне, так і за мяжой.
Выстаўка змяшчае больш за дзвесце экспанатаў: дакументальныя фатаграфіі, даследчыя эсэ, а таксама арыгінальныя работы беларускіх мастакоў, створаныя ў перыяд з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да нашых дзён. Значную частку экспазіцыі займае вялікая медыя прэзентацыя, якая змяшчае арыгінальныя відэа працы больш за дваццаць аўтарак, рэдкія дакументальныя відэаматэрыялы перформансаў і мастацкіх акцый, а таксама ўнікальныя рэканструкцыі інсталяцый у маштабе 1:1. У суправаджальную праграму праекта ўвойдуць сустрэчы з мастакамі і куратаркамі праекта, лекцыі, дыскусіі і куратарскія экскурсіі па экспазіцыі для дарослых і дзяцей.
Куратары выставы:
Андрэй Дурэйка і Максім Тымінько
Куратарка суправаджальнай праграмы:
Сафiя Садоўская
Удзельніцы выставы:
Сяргей Бабарэка , Ізраіль Басаў , Беларускі клімат , Бергамот , Васіль Васільеў , Аляксей Велікжанін , Жанна Гладко , Жанна Грак , Аксана Гурыновіч , Мiхаiл Гулiн , Алена Давідовіч , Эвелiна Домніч і Дзмiтрый Гельфанд , Андрэй Дурэйка , Сяргей Кірушчанка , Артур Клінаў , Аляксандр Камароў , Аляксей Кашкараў , Андрэй Лянкевіч , Ліпавы цвет , Аляксей Лунёў , Вiка Мiтрычэнка , Галiна Маскалёва і Уладзiмер Шахлевіч , Марына Напрушкiна , Алесь Пушкін , Рэвізія , Віталь Ражкоў (Бісмарк / Калгін) , Людміла Русава , Ігар Саўчанка , Вольга Сазыкіна , Антаніна Слабодчыкава , Ганна Сакалова , Тамара Сакалова , Лявон Тарасевіч , Iгар Цiшын , Максім Тымінько / Глеб Шутаў / Майя Ільіч, Уладзiмер Цэслер i Сяргей Войчанка , Алег Чорны , Сяргей Шабохін , Ганна Школьнікава , Кiрыл Лубянец і Алег Юшко
Дзякуй за падтрымку:
Генеральнаму партнёру галерэі – МТС (адмовіліся ад партнёрства за некалькі дзён да адкрыцця выставы)
Генеральны партнёру выставы — "Беларускі народны банк"
Тэхнічнаму партнёру выставы – Goodoo
Асацыіраваныя партнёры выставы:
Vsl Kulturos Ambasada, БелАПДЗМІ