Сёння 20 лістапада 2021 года мы радыя прадставіць новы сайт платформы KALEKTAR.
Мастак Максім Тымінько выступіў у ролі распрацоўшчыка новага партала даследчай платформы беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR , які рэарганізаваў рэсурс у сучасную і зручную базу даных.
На дадзены момант сайт уяўляе сабой толькі энцыклапедыю INDEX , але ў будучыні мы распрацуем ЖУРНАЛ для публікацый.
Для ІНДЭКС былі распрацаваны інфармацыйныя грыды па пяці катэгорыям:
ІМЁНЫ (персаналіі, калектывы, дуэты, групы, інстытуцыі і іншыя імёны)
ПАДЗЕІ (выставы, фестывалі, семінары і іншыя падзеі)
ТЭРМІНЫ (феномены, тэндэнцыі, перыяды, геаграфічныя прывязкі і іншыя тэрміны)
ДАКУМЕНТЫ (фатаграфіі, публікацыі з іншых рэсурсаў, каталогі, выданні і іншыя дакументы)
ТВОРЫ (выбраныя мастацкія працы і серыі твораў)
Новая версія партала была рэалізаваная дзякуючы падтрымцы Federal Foreign Office, Civil Cociety Cooperation і фонду Rönne Stiftung .
Над новым сайтам працавалі:
Распрацоўка, праграмаванне, дызайн:
Максім Тымінько
Запаўненне, рэдактура, дызайн:
Сяргей Шабохін
Мэнэджмент:
Павел Прэабражэнскі
Дапамога ў запаўненні:
Вольга Архіпава , Mikita Bubashkin , Екатерина Пацовская , Мария Черняк