Інфармуем аб новым на INDEX : партфоліё групы "Бергамот", Дзіны Даніловіч, Захара Кудзіна, Алеся Пушкіна, а таксама іншых аўтара:к і калектываў.
Алесь Пушкін
Pdf-версія каталога Alexander Pushkin: Narodowo-radykalny / © – Galeria Miejska Arsenał, Poznań, 2011
11 ліпеня мастацкую супольнасць шакіравала навіна аб тым, што ў рэанімацыі памёр знакавы для Беларусі мастак-актывіст і палітвязень Алесь Пушкін . Паколькі ягоны сайт аказаўся адключаным, нашая рэдакцыя сабрала ў INDEX большасьць твораў Алеся Пушкіна, і мы працягваем дадаваць іншыя ягоныя дакумэнты, працы і падзеі. Мы дзякуем Галерэі Арсенал у Познані за тое, што яны спецыяльна па нашай просьбе падалі для вольнай запампоўкі pdf-вырыянт каталога выставы Алеся Пушкіна, у якім размешчана шмат каштоўнай інфармацыі аб дзейнасці мастака.
Захар Кудзін
© kudinzahar.com, скрыншот галоўнай старонкі, 2023
Нядаўна быў распрацаваны і апублікаваны выдатны персанальны сайт Захара Кудзiна , архівы якога мы таксама перанеслі ў нашу энцыклапедыю. Мы рэкамендуем азнаёміцца з гэтым сайтам, дзе, акрамя праектаў і твораў мастака, можна паслухаць плэйлісты, прагледзець розныя відэасведчанні і інтэрв'ю, а таксама пабадзяцца па мінскай майстэрні мастака, зафіксаванай у выглядзе 360° панарамы.
"Бергамот"
© Група "Бергамот": перформанс "Арганічнае жыццё", "Mediations Biennale. Unknown", CK Zamek, Познань, Польшча, 2012
Мы таксама дадалі партфоліё важнай перфарматыўнай групы "Бергамот ", у якім можна пазнаёміцца з выказваннямі з ключавых цыклаў твораў гэтага дуэта Вольгi Маслоўскай і Рамана Трацюка .
Імёны і калектывы
© Дзіна Данілавіч: куратарскі праект "Архіў палкоўніка Снегавага", 2021
На сайце з'явілася шмат новых імёнаў, а таксама пашырана партфоліё шэрагу маста:чак. Напрыклад, быў дададзены вялікі архіў работ і куратарскіх выказванняў Дзіны Даніловіч .
Сярод іншых імёнаў і калектываў: група an angelico , група LЁD , Alexandra Se Glück , Міхаіл Буліч , Наста Бурко , Разаліна Бусел , Дзмітрый Веска , Генадзь Грышэль , Кірыл Дзёмчаў , дуэт Канаплёў+Лейдзік , Канстанцін Мужаў , Аляксей Навумчык , Ганна Панюціч (XYANA) , Караліна Палякова , Сяргей Русак (Izium) , Уладзімір Сакалоўскі , Кацярына Сакалоўская , Ілля Спрынджук .
Таксама дзякуючы архівам Вольгі Архіпавай , былі дададзены новыя старонкі груп і калектываў: Габрэйскае літаратурна-артыстычнае таварыства , Літоўскае мастацкае таварыства , Аршыца , Спадчына , РАМБ (Рэвалюцыйная арганізацыя мастакоў Беларусі) , Тутэйшыя і многія іншыя.