Наша платформа засноўвае рэзідэнцыю для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры.
Рэзiдэнцыя KALEKTAR заснавана даследчай платформай беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR для прадстаўні_ц беларускай культуры. У эпоху падвышанай геапалітычнай турбулентнасці ў нашым рэгіёне, стварэнне рэзідэнцыі як яшчэ аднаго інструмента падтрымкі і клопату нам здаецца каштоўным.
Першыя рэзідэнцыі будуць праводзіцца ў Познані пры падтрымцы Rönne Stiftung і прасторы Domie . Пры падтрымцы: Нямеччына Федэральная замежная служба, Дзяржаўная грамадская арганізацыя, Gray Mandorla Studio .
Анонс рэзiдэнта_к:
Першым рэзідэнтам стане мастак Аляксей Лунёў . У рамках гэтай рэзідэнцыі мастак падрыхтуе новы твор і прэзентацыю. Другой рэзідэнткай стане мастацтвазнаўка і куратарка Вольга Архіпава .