engrus
Каміла Аруцюнян, Сафія Садоўская

Агляд: "Мастацтва як месца сустрэчы. Інклюзія ў гісторыі беларускага сучаснага мастацтва"

Рэзідэнцыя KALEKTAR

Новы рэзідэнт: Кірыл Машэка

Андрэй Дурэйка

З таго свету. Памяці Алеся Пушкіна

Сяргей Шабохін

Вольга Архіпава: “Культура і гісторыя Беларусі цудоўная крыніца натхнення і будучых перспектыў”

INDEX

Новае ў INDEX: pARTisanka, Ігар Саўчанка, "Форма"

Open Muzej (OM), Амбасада Культуры, Pilecki Institut

Канферэнцыя "Уяўляючы OpenMuzej Belarus"

Сяргей Шабохін

Ганна Карпенка: "Куратарамі называлі людзей, якія запальвалі ўвечары паходні ў гарадах"

INDEX

Кніга пра мастацкі рух у Віцебску і Менску 1987–2000 гадоў

Пятая рэспубліка

Беларусь пасля 2020: культурныя тактыкі, стратэгіі і ўтопіі

INDEX

Новае ў INDEX: МЕТА, Міронава, "Беларускі авангард" і іншыя

9/10/2023
  • Рэзідэнцыя KALEKTAR

Новы рэзідэнт: Кірыл Машэка

Мы рады анансаваць працяг нашай праграмы . Новым рэзідэнтам стаў перформер, актывіст і акцёр , які будзе працаваць у Познані і ў Берліне з 10 верасня па 10 кастрычніка 2023 года і ствараць аўтабіяграфічны монаперформанс разам з куратарам рэзідэнцыі, рэжысёрам і мастаком .

Кірыл Машэка падчас перформансу Riot Days у рамках удзелу ў групе Pussy Riot на фестывалі "Мірдзіта, дабар дадзены", Бялград, Сербія / © фота: Romain Guédé

Кірыл пра сябе: “Я мастак, перформер, рэжысёр, драматург і грамадзянскі актывіст з Беларусі. Асноўныя гады сваёй творчай дзейнасці правёў у складзе Беларускага свабоднага тэатра і гурта Pussy Riot у якасці акцёра і праваабаронцы.

Апошнія два гады і два месяцы я правёў у маскоўскім следчым ізалятары і вярнуўся ў Беларусь, дзе адчуваю высокую рызыку новага палітычнага пераследу і пагрозу маёй бяспецы. Цяпер у Беларусі немагчыма ніякая сацыяльна і палітычна арыентаваная мастацкая дзейнасць. За апошнія тры гады ў Беларусі былі ліквідаваны амаль усе няўрадавыя арганізацыі, недзяржаўныя і частка дзяржаўных СМІ і культурных арганізацый былі забаронены і высланы з краіны, колькасць палітычных зняволеных працягвае расці з кожным днём да гэтага часу. Большасць маіх кал:яжанак знаходзяцца ў выгнанні ці ў турме ў Беларусі. Некалькі дзён таму, 6 верасня, мне ўдалося атрымаць візу, і я неадкладна пакінуў Беларусь і зараз знаходжуся ў Берліне.

Асноўная форма маёй дзейнасці: тэатр, перфоманс, відэаарт, актывізм. Пры стварэнні прадукта я арыентуюся на супрацоўніцтва з міждысцыплінарнымі інстытутамі, у супрацоўніцтве з якімі нараджаецца аб'ёмны, шматфункцыянальны, рознабаковы і мультыкультурны прадукт, які закранае актуальныя сацыяльныя і палітычныя тэмы. Сёння мяне хвалюе і цікавіць феномен "сховішча" чалавека, дзяржавы, прасторы, як спосаб разважання аб зменах, якія адбываюцца ў свеце, і падзеях, якія выклікаюць культурныя зрухі і трансфармацыі".


Рэзідэнцыя арганізавана платформай і прасторай у Познані, пры падтрымцы фонду , German Federal Foreign Office і Civil Society Cooperation. Мы таксама дзякуем за дапамогу ў арганізацыі рэзідэнцыі , і .


Аўтарства і згадванні

  • Рэзідэнцыя KALEKTAR
    аўтар
  • Кірыл Машэка
    прысвячэнне
  • Сяргей Шабохін
    згадваецца
  • Марына Дашук
    згадваецца
  • Валянціна Кісялёва
    згадваецца
  • Павел Прэабражэнскі
    згадваецца
  • Rönne Stiftung
    згадваецца
  • Domie
    згадваецца
  • KALEKTAR
    згадваецца