engrus
3/30/2015
  • KALEKTAR

Пачатак дзейнасці партала KALEKTAR

Сёння, 30 сакавіка 2015 года, запускаецца інтэрнэт-партал kalektar.org.

Фатаграфія Сяргея Шабохіна, 2015 / © — для стварэння фатаграфіі выкарыстаны рэпрадукцыі работ беларускіх маста_чак: Васіля Васільева, Аляксея Велікжаніна, Ягора Галуза, Жанны Грак, Андрэя Дурэйкі, Аляксандра Караблёва, Артура Клінава, Аляксандра Камарова, Аляксея Лунёва, Алеся Пушкіна, Людмі Вольгі Сазыкінай, Тамары Сакаловай, Ганны Школьнікавай

– публіцыстычны рэсурс даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва.

Партал аб'яднае працуючыя і гатовыя да рэалізацыі разнастайныя ініцыятывы ў рамках дзейнасці платформы KALEKTAR. Самастойныя праекты платформы маюць свае рэдактарскія каманды і мэты і будуць прадстаўлены ўласнымі сайтамі ў рамках адзінай інфармацыйнай сістэмы партала.


Планы

У бліжэйшыя планы платформы ўваходзіць паслядоўная распрацоўка і падключэнне энцыклапедычнай базы даных сучаснага беларускага мастацтва , якая стане галоўным інструментам, які аб'ядноўвае аўтаномныя праекты платформы. Сістэма даных будзе запаўняцца па прынцыпе інтэрнэт-энцыклапедыі ў выглядзе інфармацыйных старонак аб імёнах, ключавых падзеях і інстытуцыях у сістэме беларускага сучаснага мастацтва. Таксама будзе распрацоўвацца тэрміналагічны гласарый. Да дзейнасці энцыклапедыі будзе прыцягнута вялікая колькасць эксперта_к і ўдзельні_ц сістэмы беларускага мастацтва.

У бліжэйшы час платформа рыхтуе да запуску даследчы праект – рэсурс, які рэгулярна публікуе эсэ пра значныя выказванні, створаныя маста_чкамі, гуртамі, куратар_камі і інстытуцыямі ў беларускім мастацтве за апошнія дзесяцігоддзі. ZBOR стане архівам, змешчаным падчас сталага канструявання. Галоўныя задачы праекта - захаванне, асэнсаванне і папулярызацыя вопыту сучаснага беларускага мастацтва.

Канструяванне архіва - як галоўную мэту платформы KALEKTAR - падтрымаюць іншыя плануемыя да запуску інструменты: стварэнне і напаўненне pdf-бібліятэкі і медыятэкі.

Платформа KALEKTAR кансалідавала вакол агульных задач ужо распачатыя незалежныя праекты: – рэсурс аб сучасным беларускім мастацтве і блог . Абодва праекты – раздзел "Мастацтва" партала Art Aktivist і блог ФАК стануць часткай партала KALEKTAR, інтэграваўшыся ў агульную інфармацыйную сістэму.

У рамках дзейнасці платформы будуць праводзіцца спецыяльныя публічныя мерапрыемствы: выставы, семінары, дыскусіі, прэзентацыі, выпуск выданняў і шмат іншага. Сачыце за абнаўленнямі.


Гісторыя стварэння

Даследчая платформа сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR заснавана ў 2014 годзе па ініцыятыве , і .

Мастак Сяргей Кірушчанка ў 2014 годзе апублікаваў артыкул на партале Art Aktivist, у якім прапаноўваў суполцы паразважаць над ідэяй стварэння прыватнага музея сучаснага мастацтва M21. Пасля працяглага абмеркавання прадстаўленага праекта з рознымі эксперт_камі да распрацоўкі канцэпцыі падключыўся мастак Сяргей Шабохін, з якім яны пераасэнсавалі мэтазгоднасць і своечасовасць прапановы фарміравання музея. У выніку праект атрымаў значныя трансфармацыі ў бок даследчай дзейнасці і стварэння адчыненага архіва, а не музея. Было вырашана ствараць архіў у выглядзе адкрытага інтэрнэт-рэсурсу, які думаўся як праца ў працэсе – сайт, які ўвесь час запаўняецца архіўнай інфармацыяй. Для стварэння найболей разнастайнага і шырокага архіва з'явілася неабходнасць аб'яднання разрозненых стратэгій і крыніц інфармацыі. Разам з куратарам Аляксеем Барысенкам мастакі распрацавалі агульны праект стварэння даследчай платформы KALEKTAR, які аб'ядноўвае розныя ініцыятывы і падыходы да стварэння архіва: правядзенне даследаванняў (ZBOR) і падзей (публічная праграма), вядзенне рэгулярнага часопіса аб актуальных падзеях (Art Aktivist) і адукацыйнага блога (ФАК ), стварэнне энцыклапедыі (INDEX) і медыятэкі.

Платформа створана ў першую чаргу з прычыны незадаволенасці сітуацыяй у беларускім сучасным мастацтве, а таксама адноснай нябачнасці досведу беларускага мастацтва ва ўсходнееўрапейскім і інтэрнацыянальным кантэксце. Афіцыйная культурная палітыка Беларусі па інерцыі захавала рысы савецкага перыяду, запазычыўшы цэнтралізаваную вертыкальную бюракратычную сістэму кіравання культурай. З аднаго боку, дзейны палітычны рэжым у сярэдзіне 1990-х скасаваў або вельмі ўскладніў дзейнасць незалежных інстытуцый (недзяржаўных галерэй, фондаў, аб'яднанняў), а таксама крыміналізаваў замежнае фінансаванне, што прывяло да працяглага застою сістэмы мастацтва і адсутнасці інстытута даследавання сучаснага беларускага мастацтва. б праводзіў архіўную дзейнасць і садзейнічаў інтэграцыі ў міжнародны мастацкі кантэкст. У выніку ў час пераацэнкі мастацкага вопыту Усходняй Еўропы ва ўсіх буйных даследаваннях 1990-2000-х Беларусь была практычна выключана з агульнага архіва, застаючыся "белай плямай" на карце ўсходнееўрапейскага мастацтва. Нягледзячы на тое, што ў краіне існуюць розныя афіцыйныя інстытуты, іх дзейнасць пазбаўлена эфектыўнай даследчай і архіўнай працы ў галіне актуальнага мастацтва і не вытрымлівае крытыкі.

Пасля 2005 года ў асяроддзі незалежнай культуры назіраюцца заўважныя працэсы актывізацыі і кансалідацыі арт-супольнасці, што прывяло да адкрыцця недзяржаўных інстытуцый – галерэй, выданняў, інтэрнэт-парталаў, даследаванняў і выставаў. Зараз сабраны вялікі матэрыял, які мае патрэбу ў захаванні і акумуляцыі назапашанай інфармацыі і вопыту для стварэння адкрытага архіва беларускага сучаснага мастацтва. Гэта важна зрабіць не толькі, каб пазбегнуць страты і забыцця чарговага перыяду развіцця мастацтва, але і ў якасці прыкладу барацьбы з самавольствам афіцыйнай культурнай палітыкі.

Так было прынята рашэнне аб стварэнні незалежнай даследчай платформы беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR, якая павінна аб'яднаць намаганні і вопыт найбольшай колькасці экспертаў для стварэння, аналізу і публікацыі архіваў мастацкай сцэны, крытычнай ацэнкі беларускай сістэмы культуры, а таксама прасоўвання выказванняў беларускіх аўтара_к у краіне і за яе межамі. Стваральнікі платформы ўжо зараз пачалі актыўную працу з вялікай колькасцю эксперта_к у галіне сучаснага беларускага мастацтва і спадзяюцца на ўдзел у фармаванні агульнага архіва ўсіх жадаючых.

Платформа KALEKTAR і ўсе яе праекты з'яўляюцца некамерцыйнымі і недзяржаўнымі. Праект, усё змесціва рэсурсу і сам партал зарэгістраваны ў Беластоку нашымі юрыдычнымі партнёрамі. Платформа адкрыта для ўключэння ў дзейнасць і канструявання архіва для ўсіх зацікаўленых.


Над запускам партала працавалі

Кіраўнікі платформы:
, і

Мэнэджэр праекта:

Дызайн партала:
Сяргей Шабохін

Распрацоўка і праграмаванне:
інтэрактыўная брэнд-студыя HA

Мы асабіста дзякуем усім, хто аказваў падтрымку і дапамогу ў запуску рэсурсу: , , , , , , , , , ,


Аўтарства і згадванні

  • KALEKTAR
    аўтар
  • Сяргей Кірушчанка
    згадваецца
  • Аляксей Барысёнак
    згадваецца
  • Сяргей Шабохін
    згадваецца
  • Павел Прэабражэнскі
    згадваецца
  • Таня Арцімовіч
    згадваецца
  • Paulina Vitushchanka
    згадваецца
  • Жанна Гладко
    згадваецца
  • Ілона Дзяргач
    згадваецца
  • Илья Довнар
    згадваецца
  • Андрэй Дурэйка
    згадваецца
  • Maria Kotlyachkova
    згадваецца
  • Валянціна Кісялёва
    згадваецца
  • Аляксей Лунёў
    згадваецца
  • Лена Прэнц
    згадваецца
  • Моніка Шэўчык
    згадваецца
  • INDEX
    згадваецца
  • ZBOR
    згадваецца
  • Art Aktivist
    згадваецца
  • Факультатыў актывістскай крытыкі (ФАК)
    згадваецца