belrus
  • 1
  • 2
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • K
  • M
  • N
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • К
  • М
  • С

1

2

A

B

C

D

E

F

G

H

I

K

M

N

P

Q

R

S

T

U

V

К

М

С

eng Translation Missing

Чарнобыль. Эфект спячага

March 26 – May 1, 2021
Мінск, Беларусь
Праект ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Фотаздымак Яўгена Казюлі з серыі “Забароненая зона Палесся” (1988) перададзены з архіва Народнага фотаклуба “Мінск”. Серыя фотаздымкаў "Радаўніца. Чарнобыльская зона" (1989-1999) Анатоля Клешчука – з архіва галерэі візуальных мастацтваў NOVA. Суправаджальная праграма мастацкага праекта “Чарнобыль. Эфект спячага” ажыццяўляецца пры падтрымцы РУП “Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»”.

Буйнейшая тэхнагенная катастрофа на Чарнобыльскай АЭС – здарэнне, якое змяніла свет. Праз 35 год вакол чарнобыльскай тэмы працягвае працаваць эфект скажэння прасторы і часу: сацыяльнага, палітычнага, інфармацыйнага, культуралагічнага і этычнага. Мастацкі праект “Чарнобыль. Эфект спячага”, знаходзячыся на аддаленай часавай дыстанцыі ад падзеі, даследуе поле грамадскай памяці. Што засталося ў свядомасці людзей? Як гэтыя ўспаміны змяняліся з цягам часу? Які інструментарый выкарыстоўваюць сучасныя мастакі для размовы пра аварыю і яе наступствы? Вакол якіх тэкстаў, вобразаў, сюжэтаў будуюць сваё апавяданне і аналіз? Аўтары праекта парознаму ўзаемадзейнічаюць з архівам, запазычваючы дакументальныя сведчанні мінулага, выкарыстоўваючы ўласныя матэрыялы і канструюючы версіі падзей. Само паняцце “эфект спячага” выкарыстоўваецца ў праекце зыходзячы з некалькіх перспектыў: у якасці метафары адкладзенай, міфалагізаванай гісторыі падзеі, якая не завершана, і псіхалагічнага феномену, звязанага з маніпуляцыяй грамадскім меркаваннем і перакананнямі. Выстава складаецца з архіўных матэрыялаў, якія састаўляюць вось куратарскага выказвання. Архіў застаецца ў аспекце свайго звычайнага існавання – у ролі “захавальніка матэрыяльных слядоў” гістарычнай падзеі, мінулага. Адначасова ён становіцца формай і часткай экспазіцыі сучасных мастакоў, трансфармуючыся са спіса таго, што нам, магчыма, спатрэбіцца ўзгадаць, у мастацкі аб’ект. Такім чынам выяўляецца праблематыка, з якой узаемадзейнічаюць дакументы архіва, яны перастаюць быць аднароднай масай дадзеных. Кожны аўтар працуе са сваім архівам успамінаў. Артур Бондар у праекце “Цені зоркі «Палын»” становіцца сталкерам, правадыром у Чарнобыльскую зону. Яго праект балансуе паміж “містычнай рэальнасцю зямлі, прасякнутай чалавечымі пакутамі і болем” і дакументальнай рэгістрацыяй таго, што адбываецца ў Зоне. Фотаздымак Яўгена Казюлі з серыі “Забароненая зона Палесся" (1988) пачынае экспазіцыю мастацкага праекта “Чарнобыль. Эфект спячага”. “Сітуацыя ізаляцыі, але ізаляцыі для афіцыйнага наведвання Зоны. Кантрольныя пункты, дрот…” – гэта ўражанні аўтара, якія ў кантэксце выставы будуюць іканаграфію выявы, нейкую сістэму распазнавання і мыслення пра Зону. Святлана Станкевіч працуе са слядамі наступстваў катастрофы, сучаснымі сведчаннямі ўдзельнікаў гэтых падзей. Яе архіў – пра людзей, якія “не зніклі – як і ўвесь радыёактыўны космас, што матэрыялізаваўся ў людзях, прадметах, месцах, якія сталі адпрацаванымі матэрыяламі катастрофы”. Архіўная відэахроніка чэрвеня 1986 года з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, якая дакументальна пазначае бадзёры пафас першых афіцыйных відэасправаздач, злучаецца з фотаздымкамі “аднаго італьянскага лета, зробленымі трыма беларускімі падлеткамі Светай, Дыянай і Машай падчас удзелу ў праграме аздараўлення фонду "Genitori per Cernobyl"” у праекце Вольгі Бубіч “Больш, чым Я”. “Гэта гісторыя пра сталенне, перамены, якія ніколі не праходзяць хутка і лёгка, гісторыя пра свабоду самастойна пісаць сцэнар свайго жыцця”. Выказванне Таццяны Ткачовай складваецца з асабістай гісторыі сям'і мастачкі, звязваецца з прамымі наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Праект Казума Абара “Exposure” з'яўляецца вынікам даследавання тэрыторыі Зоны ў 2015 і 2016 гадах. Тут бягучая сітуацыя фіксуецца праз 30-гадовую гісторыю “непрыметнай дзяўчыны” Марыі, якая нарадзілася праз 5 месяцаў пасля аварыі ў 100 км на поўдзень ад Чарнобыля. Сумяшчаючы яе аповед са старымі каляровымі негатыўнымі плёнкамі, знойдзенымі ў закінутым украінскім горадзе Прыпяць (1 км ад ЧАЭС), аўтар рэпрэзентуе эфект нябачнасці, непрыкметнае ўздзеянне радыяцыі на жыццё пасля аварыі. “Выкарыстанне гэтай плёнкі з яе некіруемым і дэзарыентуючым характарам адмаўляе ўяўную імгненнасць фатаграфічнай выявы. Замест гэтага гледачу прапануецца задумацца аб тым, што ўсё наша цяперашняе жыццё нясе на сабе сляды пажыццёвага і прэнатальнага кантакту са светам”. Серыя фотаздымкаў “Радаўніца. Чарнобыльская зона” (1989-1999) Анатоля Клешчука выбудоўвае апавяданне вакол тэмы рытуалу на сельскіх могілках – месцы сімвалічным і сакральным, – якое паступова прысвойваецца прыродным ландшафтам. “Я кожны год езджу ў адселеную Чарнобыльскую зону, здымаю... Я езджу туды, каб паглядзець, як людзі ўспрымаюць сваю радзіму. Езджу на могілкі на Радаўніцу”. Праект Андрэя Дубініна ўяўляе сабой падарожжа па змадэляванай Чарнобыльскай зоне. Вырваныя з кантэксту кампутарнай гульні пейзажы, персанажы праяўляюць Чарнобыльскую павестку, само стаўленне да катастрофы, якое змяняецца з цягам часу, скажаецца бясконцай інфармацыйнай прасторай, апрапрыюецца масавай культурай, індустрыяй забаў. Канцэптуальная серыя Ігара Саўчанкі “Пра зменлівыя паводзіны сонечнага святла” ​(1996) у сваёй бездакорна выбудаванай лаканічнай эстэтыцы фіксуе прамалінейнасць метафары святла і цемры. Тут падвяргаецца сумневу пераканаўчасць зафіксаванага адбітка аб'екта, рэжысуецца мадэль нашага ўспрымання. У праектах Сяргея Кажамякіна “Фантомныя адчуванні” (1997-2002) і “Лесвіца ў нябёсы” (1996) фатаграфічная выява адначасова сцвярджае і растварае дакладнасць мільготнай, разарванай і часткова дыскрэдытаванай рэальнасці. Архіў складаецца з няўлоўнага і цяжка спалучаемага – фрагментаў нечага жыцця, успамінаў і дакументальных фотаадбіткаў, зробленых у Зоне праз 10 гадоў пасля аварыі. Так маленькая памяць асобнай групы людзей, пазбаўленая афіцыяльнасці, ідэалагічнай дыдактычнасці, дазваляе гледачу непасрэдна ўспрымаць і трактаваць мінулае. У кантэксце гісторыі мінулае з'яўляецца адарваным ад цяперашняга перыядам, тым, што неабходна запомніць, што застаецца ў выглядзе закансерваваных рэшткаў. Паступова стаўленне да дакладнасці і праўдзівасці падзей, якія ўтрымліваюцца ў памяці, змяняецца пад уздзеяннем знешніх фактараў і часу. Памяць выціскаецца, змываецца, успаміны замяшчаюцца змадэляванай версіяй падзей. Мастакі Дзіна Даніловіч і Андрэй Кузьмянок, ствараючы свой фіктыўны архіў, напаўняюць яго артэфактамі і дакументамі, якія не з'яўляюцца наўпрост звязанымі з чарнобыльскай катастрофай. Аўтары ўмоўна пазначаюць прадметы і аб'екты, сціраючы іх першапачатковае прызначэнне, міфалагізуючы і сімулюючы, маніпулюючы ўспрыманнем гледача. Аўтары канструююць містыфікаваную паўпраўду-паўхлусню. Апрача фатаграфіі, відэа, інсталяцыі, важным сродкам апавядання з’яўляецца гук. Sound art AORTHA (Зьміцер Ладзес), гук у праекце Андрэя Кузьмянка і Дзіны Даніловіч, архіўны запіс, перададзены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, не толькі суправаджаюць візуальную частку экспазіцыі, але і ўтвараюць з ёй цэласнасць, становяцца кампанентамі вялікага тэксту. У праекце “Чарнобыль. Эфект спячага” гледачу адводзіцца адна з ключавых роляў – інтэрпрэтатара, не пасіўнага спажыўца. Аўтары выставы даюць доступ да падзей і варыянтаў іх трактоўкі, дакументальным і эмацыянальным версіям, фактычным, сапраўдным і фіктыўным выявам. Тут мінулае працягвае фіксавацца і транслявацца, а цяперашняе становіцца рэальным праз памяць і "гульню слядоў". Дзе архіў – спосаб яго (цяперашняга) аналізу.

Тэкст Вольгі Рыбчынскай