belrus
  • 1
  • 2
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • K
  • M
  • N
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • К
  • М
  • С

1

2

A

B

C

D

E

F

G

H

I

K

M

N

P

Q

R

S

T

U

V

К

М

С

The Crowd Philosophy. Belarusian Neo-Pop Art

November 1, 2009 – January 20, 2010
Минск

Selected Artwork Series

Selected artworks

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе куратарскі праект Сяргея Шабохіна – “Філасофія мас. Беларускі неа-поп арт”. Гэта першая калектыўная выстава ў зусім новай галерэі, у якой прымуць удзел 19-ць беларускіх мастакоў, з якімі галерэя збіраецца актыўна супрацоўнічаць і далей, ад знакамітых прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва да зусім новых імёнаў на нашай арт-пляцоўцы.

У аснове праекта ляжыць аналіз узаемаадносінаў мастацтва і масавай культуры. Выстава спрабуе прасачыць гістарычнае развіццё беларускага поп-арта, выявіць яго асаблівасці і параўнаць іх з сусветным досведам. Творы, прадстаўленыя ў дадзеным праекце, з’яўляюцца адлюстраваннем узаемадзеяння і канфлікту мастацтва з масавай культурай: кінематографам, тэлебачаннем, модай, рэкламай, анімацыяй, часопісамі і г.д.

Праект спрабуе адказаць на пытанні: “Ці ёсць поп-арт у Беларусі?”, “Што такое неа-поп арт?”, “Поп-арт з’яўляецца стварэннем масавай культуры або яе канфрантацыяй?”, “Як узаемадзейнічаюць мастацтва і дызайн?”, “Як паўплываў эфект Ўорхала на беларускае мастацтва?”, “Ці здольная масавая культура зрабіць чалавека шчаслівым альбо гэта проста падманлівая ілюзія?”

Гэта першы куратарскі праект Сяргея Шабохіна, мастака, пераможца “Беларускага павільёна 53 Венецыянскай біенале”.