Я не жыву, я проста забіваю час (c)
Жыццё ў выгнанні — гэта складаны досвед, які не пажадаеш нікому з розумам.
Боль набывае рэальную форму, і ты вучышся прыручваць, падманваць і гладзіць гэтага монстра.
Ён жыве ў табе, з раніцы да раніцы.
Кожны дзень ты мусіш нанова абараняць свае ўразлівыя месцы.
Пэўная песня, фота ці пах могуць абудзіць монстра,
і ўсё пачынаецца зноў.
Немагчыма знайсці з ім агульную мову — гэта гульня, хто мацнейшы. Але радасці ў гэтым няма — толькі змаганне.
Ці прыняцце.
Кожны дзень — іншы.
Дрэздэн, 2024