engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

bel Пераклад чакае праверкі

Аляксандр Рыпінскі

1809–1900

Аляксандр Феліксавіч Рыпінскі ўвайшоў у гісторыю беларускай культуры як збіральнік, знаўца і прапагандыст нацыянальнага фальклору і этнаграфіі. Ён адзін з першых пазнаёміў Еўропу з самабытным духоўным светам беларускага народа. У адной толькі Польскай бібліятэцы ў Парыжы захоўваецца каля 20 кніг паэта.

Паходзіў са старадаўняга беларускага шляхецкага роду. Нарадзіўся ён у в. Кукавячына Віцебскага павета (цяпер Віцебскі раён), маленства правёў у маёнтку Стайкі каля Віцебска. Яшчэ ў дзяцінстве палюбіў народныя песні, казкі, шмат іх ведаў на памяць, некаторыя запісваў.

Выбраныя творы

10.09.1809 ці 1811

Нарадзіўся ў в. Кукавячына, Віцебскі раён.

1829–1830

Вучыўся ў Дынабургскай школе прапаршчыкаў.

1830–1831

Удзельнічаў у паўстанні, эмігрыраваў у Францыю.

1832–1846

Жыў у Парыжы. Пачаў рыхтаваць мемуары пра лістападаўскае паўстанне – свае і паплечнікаў па барацьбе. Фрагменты іх пад назвай “Паўстанне Вілейскага, Завілейскага і Дзісенскага паветаў” былі выдадзены ананімна ў 1836.

1839

На пасяджэнні Польскага літаратурнага таварыства ў Парыжы А. Рыпінскі прачытаў першы даклад па беларускай этнаграфіі і фальклоры.

1840

На падставе ўласных лекцый выдаў асобнай кнігай фалькларыстычнае даследаванне “Беларусь”, у якім упершыню сістэматызаваў вусную творчасць беларускага народа па жанрах і тэматыцы. У кнізе змешчана вялікая колькасць абрадавых твораў, даюцца апісанні абрадаў, звесткі па гісторыі літаратуры і музычнай культуры Віцебшчыны, апублікаваны народныя рэлігійныя песні кніжнага паходжання, уласныя творы, стылізаваныя пад народныя песні.

1846

Пераехаў у Лондан, дзе займаўся выдавецкай і творчай дзейнасцю, выкладаў мовы, матэматыку і маляванне. Быў шырока вядомы як мастак, сам афармляў уласныя кнігі, выявіў здольнасці да мастацкай фатаграфіі.

1852

Разам з І. Яцкоўскім заснаваў у прыгарадзе Лондана Тотнэме вольную друкарню.

1859

Вярнуўся на радзіму. Пад наглядам паліцыі жыў у в. Кукавячына, пазней пераехаў у маёнтак Страганы. Збіраў узоры багатай беларускай вусна-паэтычнай творчасці, апрацоўваў народныя песні (даў іх класіфікацыю), казкі. Працаваў над гісторыяй беларускай літаратуры, стварыў шэраг біяграфій пісьменнікаў-беларусаў, прытрымліваючыся складзенага самім спіса (55 прозвішчаў).

1886 ці 1900
Памёр у Страганах.