engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Рыгор Глюкман

1898–1973

Мастак-графік, жывапісец.

Першыя працы мастака адносяцца да кніжнай графікі. З сярэдзіны 1920-х гадоў займаўся пераважна жывапісам. Пісаў партрэты, пейзажы і сцэны з гарадскога жыцця, сюжэтныя творы. Важнае месца ў яго творчасці належала тэме балета, жыцця балерын на сцэне і за кулісамі тэатра.

Актыўна выстаўляўся ў Салоне Цюільры, Восеньскім салоне, Салоне незалежных, на выставах Нацыянальнага таварыства прыгожых мастацтваў. Правёў больш за дзесяць персанальных выставак у Парыжы, Лондане і Нью-Ёрку. Удзельнічаў у выставах рускага мастацтва ў Берліне, Амстэрдаме, Парыжы.

Жыў і працаваў пераважна ў Парыжы (Францыя) і ў Лос-Анжэлесе (ЗША).

Выбраныя падзеі

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

25 кастрычніка 1898

Нарадзіўся ў Віцебску (Расійская імперыя, сёння Рэспубліка Беларусь) ў яўрэйскай сям'і.

1917

Паступіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, разьбярства і дойлідства (цяпер — ВХУТЕМАС).

Пачатак 1920-х

Эміграваў у Заходнюю Еўропу, дзе перайначыў сваё сапраўднае прозвішча (Глікман) на еўрапейскі лад (Глюкман).

1922

Жыў у Берліне; уступіў у творчае аб'яднанне "Верацяно", якое аб'ядноўвала рускіх дзеячаў культуры - пісьменнікаў, мастакоў, музыкаў, - якія жылі ў Германіі і выступалі за захаванне і працяг традыцый рускай літаратуры і мастацтва.

1923–1924

Вывучаў помнікі італьянскага рэнесанснага і сярэднявечнага мастацтва ў Фларэнцыі.

1924

Мастак пераехаў у Парыж. З'яўляюцца першыя працы мастака з вобласці кніжнай графікі.

Сярэдзіна 1920-х

Пачынае займацца пераважна жывапісам. Пачынае выстаўляць свае працы ў парыжскіх салонах і арганізоўваць персанальныя выставы.

1937

Атрымаў залаты медаль на Міжнароднай выставе ў Парыжы.

1939

З пачаткам Другой сусьветнай вайны эмігрыруе ў Нью-Ёрк (ЗША).

1945

Пераязджае ў Лос-Анжэлес (ЗША) і атрымлівае амерыканскае грамадзянства.

23 ліпеня 1973

Памёр у Лос-Анджэлесе.

Жнівень 1973

У галерэі Dalzell Hatfield у Лос-Анджэлесе адбылася мемарыяльная выстава, прысвечаная яго памяці.