engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

EVAa project

2012
Праект заснаваны ў 2012 годзе, аб'яднаўшы намаганні ГА Экадом (найстарэйшай экалагічнай арганізацыі ў Беларусі), галерэі сучаснага мастацтва Ў, а таксама экалагічнай установы "Агра-Эка-Культура".evaaproject.art

Артыкулы на KALEKTAR

"EVAa project (Environmental Visual Audio art project) – гэта праект, галоўнай мэтай якога стала стварэнне поля для дыялогу і рэфлексіі экалагічных актывістаў, мастакоў і гледачоў. Ядро нашай дзейнасці складаюць пленэры, выставы і фестывалі сучаснага мастацтва.

Місія EVAa project – вяртаць людзям разуменне і адчуванне, што мы не гаспадары і не госці ў гэтым свеце, а яго частка. Раней гэтыя веды былі натуральнымі і арганічнымі, але сёння з кожным днём мы ўсё далей ад прыроды. Мы перасталі быць часткай вялікай экасістэмы. Чалавецтва імкнецца заваёўваць і знішчаць свет навокал, не ўсведамляючы, што мы знішчаем у тым ліку і сябе.

EVAa project імкнецца вярнуць усвядомленасць ва ўзаемадзеянні чалавека і навакольнага асяроддзя ў ключы экалагічнай камунікацыі і экалагічных зносін. Мы верым, што любоў да прыроды і прырода кахання ёсць адно. Страчваючы сувязь з прыродай, мы губляем сувязь з самімі сабой, з вытокам і крыніцай нашага існавання".