belrus
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2004
  • 2003
  • 2002
  • 2001
  • 2000
  • 1999
  • 1998
  • 1997
  • 1996
  • 1995
  • 1994
  • 1993
  • 1992
  • 1991
  • 1990
  • 1989
  • 1988
  • 1987
  • 1985
  • 1984
  • 1982
  • 1971

2024

2023

2022

2021

2020

2019

2018

2017

2016

2015

2014

2013

2012

2011

2010

2009

2008

2007

2004

2003

2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

1994

1993

1992

1991

1990

1989

1988

1987

1985

1984

1982

1971

DAH-XXVIII: RAYTON

2015
Дворец искусств, Минск

"Фестываль прысвечаны выбітнай асобе беларускай гісторыі ХVIII ст. - Тадэвушу Рэйтану (1740-1780), імя якога ўвайшло ў гісторыю, дзякуючы яго мужнай барацьбе супраць Першага падзелу Рэспублікі Абодвух Народаў (Рэч Паспалітая, 1772). Падчас Надзвычайнага сойму 1773 года, ён стаў на чале невялікай па колькасці групы паслоў з беларускіх зямель Вялікага княства Літоўскага, якія, апелюючы да законаў дзяржавы, чатыры дні спрабавалі пераканаць карумпаваных або маладушных паслоў адступіцца ад здрады, стаць плячом да пляча на абарону Бацькаўшчыны. Але, нажаль, Акт падзелу быў падпісаны.

Нягледзячы на “паразу”, імёны мужных абаронцаў Бацькаўшчыны, беларусаў-ліцьвінаў - Тадэвуша Рэйтана, Самуля Корсака (абодва наваградцы), Станіслава Багушэвіча-Мінькоўскага (Мінск) назаўсёды засталіся ў сусветнай гісторыі, як прыклад шчырых нязломных Патрыётаў.

І, безумоўна, першым сярод іх з’яўляецца Тадэвуш Рэйтан, асоба якога больш за 200 год надхняла беларускіх мастакоў, паэтаў і пісьменнікаў. Але, па дзіўнаму збегу абставінаў, яго імя, менавіта тут, на яго Радзіме, у наш час знаходзіцца амаль у поўным забыцці, хоць і шануецца за межамі нашай краіны.

З мэтаю вяртання з забыцця імя вялікага чалавека, у 275-ю гадавіну з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана, і ладзіцца гэты фестываль. Разам з тым, куратары фестываля Зміцер Юркевіч і Алесь Родзін, Арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана, выносяць на паверхню пытанне стварэння дзяржаўнага мемарыяльнага музея ў сядзібе Рэйтанаў, у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна, па прыкладу сядзібаў-музеяў Адама Міцкевіча, Напалеона Орды, Тадэвуша Касцюшкі, роду Нямцэвічаў, Пуслоўскіх, Станіслава Жукоўскага і інш.

У фестывалі бяруць удзел мастакі, паэты, пісьменнікі, музыкі, перформеры і краязнаўцы з ўсіх куткоў Беларусі. Сярод іх: Р. Батальёнак, М. Купава, А. Лабкоўскі, Зм. Шапавалаў, Л. Богдан, С. Бадак, К. Кулеш, А. Шарыпа, В. Грыневіч, А. Сідараў, Б. Бокша, І. Грынберг, Н. Шапавалава, В. Вядрэнка, К. Маркевіч, А. Ясінская, В. Маркавец, П. Шарыпа, творчая суполка “Абуджэнне” - Я. Шунэйка, А. Лычкоўскі, Ул. Сайко і інш.

У двухтыднёвай фестывальнай праграме, якая складаецца з канцэртаў, літаратурна-музычна-перформерных імпрэзаў бяруць ўдзел: З. Вішнёў, Ю. Барысевіч, Тодар Кашкурэвіч, “Князь Мышкін”, К. Мужаў, “VESICATORIA”, А. Зайцаў, І. Сін, С. Ждановіч, З. Плян, В. Рагавая, Ул. Бубен, В. Сямашка, ДСП “Механёры Культуры”, экзарцыстычны GESAMIKUNSTWERK, выдавецтва “Галіяфы” і іншыя даўнія сябры фестывалю. Чакаюцца прыемныя сюрпрызы – сустрэчы з воперным спеваком і папулярызатарам музычнай спадчыны Беларусі Віктарам Скарабагатавым і вядомым гісторыкам Алесем Краўцэвічам. Не выключаны ўдзел у фестывалі знакамітага пластычнага тэатра “ІнЖэст”.

Асобнае месца ў экспазіцыі зоймуць творы пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, які шанаваў асобу Тадэвуша Рэйтана, а таксама мастака Язэпа Драздовіча.

Стрыжнем экспазіцыйнай прасторы стане ўнікальны графічны шэраг - “Род Рэйтанаў. Асобы. Падзеі”, каля 100 прац, куратараў фэсту мастакоў-даследчыкаў Алеся Родзіна і Змітра Юркевіча."