engrus
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2004
  • 2003
  • 2002
  • 2001
  • 2000
  • 1999
  • 1998
  • 1997
  • 1996
  • 1995
  • 1994
  • 1993
  • 1992
  • 1991
  • 1990
  • 1989
  • 1988
  • 1987
  • 1985
  • 1984
  • 1982
  • 1971

2024

2023

2022

2021

2020

2019

2018

2017

2016

2015

2014

2013

2012

2011

2010

2009

2008

2007

2004

2003

2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

1994

1993

1992

1991

1990

1989

1988

1987

1985

1984

1982

1971

Блізкасць

Дзіна Даніловіч 2015
Бумага, цифровая печать, 9 работ 245 х 75 мм, 1 работа 150 х 350 мм

Выбраныя падзеі

Блізкасць. Яна глядзіць.

Чым вымяраецца блізкасць? Паразуменнем? Прызнаннем уласнай не/залежнасці адзін ад аднаго? Адсутнасцю дыстанцыі? І якім тады ў гэтым напружанні блізкасці становіцца цела любімага чалавека? Родным? Ідэальным? Серыя Дзіны Даніловіч сцвярджае, што так – ідэальным цела яе Мужчыны робіць Яе Погляд. Не пастава партнёра, “прэўкрасная постаць”, альбо тое, што прынята называць прывабнай знешнасцю ў гэты адрэзак часу. А Погляд Жанчыны, якая глядзіць на Мужчыну, погляд Фатографа, якая глядзіць на любімую Мадэль.

Што ж адбываецца пры такой “расстаноўцы сіл”?

Яе Погляд падымае партнёра на ўмоўны п’едэстал дасканалых цел, у пантэон выяў класічнай культуры. Нахіл галавы, пастава, пэўнае асвятленне – гэтыя прыёмы дасылаюць да кананічных выяў на карцінах старых майстроў, да скульптуры Антычнасці і Адраджэння: гэтыя адсылкі заўважныя, але не настолькі відавочныя, каб шукаць канкрэтныя аналагі. Культура тут становіцца пазначэннем ідэальнага, (таго, што прынята (было) лічыць прыгожым), тым, што ўказвае на дасканаласць Мадэлі.

Пры гэтым Погляд не спыняецца на адной выяве, ён аб’ектывуе партнёра, разглядваючы яго са ўсіх бакоў.

Па сутнасці, Дзіна здзяйсняе тое, што звычайна робяць мастакі, ствараючы “прэўкраснае аблічча” жанчыны. Але розніца тут – у пазіцыі Фатографа: ЯНА не хавае прадузятасці свайго погляда. ЯНА глядзіць і фатаграфуе. Гэта не абстрактная ідэалізацыя, дзе погляд імкнецца паскорыць свой рух, слізгаючы па гладкай паверхні (часцей, жаночага) цела, гэта ідэалізацыя канкрэтнага цела канкрэтнага чалавека – з усімі ягонымі расколінкамі, пражылікамі і пагоркамі. Любімае цела – як скульптурны рэльеф, як фрэска, якую хочыцца вывучаць ва ўсіх падрабязнасцях, паверхня, -- але тая, па якой мы не слізгаем, а за якую “чапляемся” поглядам таго, хто любіць.

У гэтым целе ўсё раўназначна і суцэльна, тут няма забароненых зон -- гэта ландшафт такі ж натуральны для блізкага чалавека як абстрактны “легітымны” пейзаж з акна.

Што ж выяўляе ЯЕ погляд? Яго ўразлівасць і ранімасць, чуласць і збянтэжанасць. Дазволіць глядзець на сябе – іспыт і неабходнасць, якія ўзмацняюцца ў некалькі разоў, калі на цябе глядзіць блізкі. Стаць ЯЕ ідэалам – ЯГО дабраахвотная капітуляцыя.

Магчыма, блізкасць – гэта і ёсць смеласць явіць сваю не/дасканаласць дзеля блізкага чалавека? Дазволіць сабе быць Аб’ектам і Суб’ектам адначасова? Тым, хто вядзе і Тым, хто саступае?

Яна глядзіць – захапляецца, і звяргае. Ён дазваляе глядзець – маўчыць, і давярае.

Дар’я Амяльковіч