У 2021 годзе Белавежская пушча была разрэзана на 2 часткі мурам даўжынёй 186 км. Ён быў пабудаваны, каб стварыць перашкоду для бежанцаў, якія спрабуюць патрапіць у Еўразвяз праз беларуска-польскую мяжу.
Мур парушае экасістэму пушчы, робіць немагчымай міграцыю жывёл, але не спыняе чалавека, які бяжыць ад вайны да свабоды і бяспекі. Мігранты пералазяць праз сцяну, робяць падкопы і тыднямі жывуць у лесе пад адкрытым небам. Некаторыя з іх так ніколі і не выйдуць з гэтага лесу: вядома ўжо пра дзясяткі і дзесяткі загінуўшых. Колькі яшчэ целаў пакрыта лясным мохам – невядома.
Французскі філосаф Жорж Дзідзі-Юберман "распытваў" бярозы ў наваколлях Асвенцыма, штó яны памятаюць пра яго забітых родных. Якую памяць захоўваюць? Ці "памятаюць" яны боль, сведкамі якога сталі? Прамой адказ немагчымы: дрэвы не гавораць. Але што захоўвае і каго абараняе іхні цень?
Выстава "Дзе людзі і звяры блукаюць у цені сцяны" – гэта спроба асэнсавання і (не)прымання таго, як сцены падзяляюць людзей і жывёл і як прырода становіцца вымушаным палітычным актарам і сведкам.
Куратар выставы – Куратарская група 4