engrus
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • І
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

І

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Э

Ю

Я

Надзя Саяпiна

1989

Міждысцыплінарная мастачка, якая працуе ў галіне сацыяльна ангажаванага і грамадскага мастацтва, пазіцыянуе сябе ў якасці пасярэдніка, каб раскрыць галасы «іншых» — выключаных, уразлівых і траўміраваных. Прадстаўленае ў розных формах, такіх як мультымедыя, перформанс, інсталяцыя, тэкст і выяўленчае мастацтва, яе мастацтва імкнецца стаць платформай для асвятлення крытычных праблем і выяўлення глыбокай сацыяльнай ролі мастацтва. Яна выкарыстоўвае метады інтэрв'ю, апытанняў, збору дадзеных і практыкі ўдзелу і арт-тэрапіі, каб сфармуляваць як агульнае, так і унікальнае ў поліфаніі супольнага вопыту. Яна часта выкарыстоўвае сябе/цела як магутны сродак для свайго мастацкага выражэння. З дапамогай гэтых метадаў мастачка імкнецца адкрыць шляхі для самарэфлексіі, пераадолення траўматычных перажыванняў і культывавання эмпатыі.

Жыве і працуе ў Варшаве, Польшча.

-

Персанальны сайт:

https://cargocollective.com/NadyaSayapina

Выбраныя падзеі

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Выбраныя даты:

1989

Нарадзілася ў Менску (БССР, сёння Рэспубліка Беларусь).

2011

Скончыла бакалаўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінск, Беларусь.

2012

Скончыла магістратуру мастацтвазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск, Беларусь.

2014-2015

Была сузаснавальніцай і арт-дырэктаркай бар-клуба-прасторы ДК, Мінск, Беларусь.

2016

Наведала адукацыйныя праграмы Куратарскай школы і 10 варкшопаў. Майстар-класы Жанны Гладко. Майстар-класы Аляксея Лунёва, Галерэя сучаснага мастацтва "Ў", Мінск, Беларусь.

2019

Наведвала Art Prospect Intensive in social-angaged art, CEC Artslink, Адэса, Украіна – Кішынёў, Малдова.

2018-2020

Удзельнічала ў арт-рэзідэнцыях СПРАВА, КАНТАКТ, АДПАЧЫНАК НА МЕЖЫ, Беларусь.

Верасень 2020

Арыштавана на 15 сутак за ўдзел у кампаніі супраць гвалту "Мастацтва рэжыму", Менск.

Кастрычнік 2020 г

Пакінула Беларусь і пераехала у Кіеў, Украіна.

2020-2023

Была стыпендыяткай Інстытута Гётэ, МРI і ўдзельнічала ў рэзідэнцыях CEC Artslink, Pilotenkueche, PerspAktiv, Украіна-Германія.

2021-2022

Была запрошана выкладчыцай на працягу зімовага семестра ў HFBK Універсітэце выяўленчых мастацтваў Гамбурга, Германія.

2022

Пераехала ў Варшаву, Польшча.

2022-2023

Былаў сцэнографкай і кіраўнічкай пастаноўкі оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" Беларускага Свабоднага тэатра, Варшава, Польшча — Лондан, Вялікабрытанія.