engrus
  • 1
  • 2
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • І
  • К
  • М
  • Н
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Ц
  • Э

1

2

А

Б

В

Г

Д

І

К

М

Н

П

Р

С

Т

У

Ф

Ц

Э

Пінхус Крэмень

1890–1981

Жывапісец, графік, скульптар. Мастак Парыжскай школы.

На ўсім працягу творчасці пісаў пейзажы, партрэты, нацюрморты і ню ў дынамічнай манеры, стылістычна блізкай экспрэсіянізму.

Творы мастака прадстаўлены ў музейных і прыватных зборах Францыі, ЗША, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Ізраіля, Расіі, Беларусі, іншых краін.

У карпаратыўнай калекцыі ААТ Белгазпрамбанк знаходзіцца 9 жывапісных твораў мастака, усе яны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Жыў і працаваў у Францыі.

Выбраныя падзеі

Выбраныя творы

Асацыяваныя ўстановы

Артыкулы на KALEKTAR

Спадарожныя дакументы

Звязаныя імёны

Выбраныя даты:

28 ліпеня 1890

Нарадзіўся ў мястэчку Жалудок Віленскай губерні (Расійская Імперыя, зараз – гарадскі пасёлак Жалудок у Гродзенскай вобласці, Рэспубліка Беларусь) у шматдзетнай яўрэйскай сям'і.

1909–1912

Вучыўся ў віленскай Малявальнай школе. Падчас вучобы ў Вільні адбылося знаёмства Пінхуса Крэменя з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным.

1912

Мастак нелегальна перасек мяжу і праз Германію перабраўся ў Францыю. Прыехаўшы ў Парыж, ён пасяліўся ва Ульі.

1912–1913

Наведваў заняткі ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у майстэрні мастака-акадэміста Фернана Кармона. Цеснае меў зносіны з Хаімам Суціным, Амедэа Мадзільяні, Маркам Шагалам, Осіпам Цадкіным, Андрэ Дэрэнам, Фернанам Лежэ і іншымі мастакамі-авангардыстамі.

1914

Выставіў у салоне Незалежных тры скульптурныя работы, аднак ужо з наступнага года пачаў займацца амаль выключна жывапісам.

З 1916

Творамі мастака зацікавіліся і сталі набываць вядомыя парыжскія арт-дылеры.

1919

У парыжскай галерэі Жака Павалоцкага адбылася першая персанальная выстава работ Пінхуса Крэменя, на якой былі паказаны міжземнаморскія пейзажы і серыя ню, напісаныя мастаком падчас знаходжання ў мястэчку Сера на поўдні Францыі.

1920–1930-я

Мастак шмат падарожнічаў па Францыі, ездзіў на Корсіку, наведваў Швецыю.

З 1921

Экспанаваўся на выставах Восеньскага салона.

1923

Падпісаў свой першы кантракт з арт-дылерам Полем Гіёмам.

1924

Разам з Хаімам Суціным і Лазарам Валавіком Крэмень выстаўляўся ў парыжскай галерэі La Licorne і ўдзельнічаў у зборах і выставах літаратурна-мастацкай групы "Праз" (Через).

З 1924

Выстаўляўся ў салоне Цюільры.

1927

Падпісаў кантракт з парыжскай галерэяй Van Leer, дзе адбылася ягоная персанальная выстава.

1928

Работы мастака былі паказаны на выставе Сучаснае французскае мастацтва, якая праходзіла ў залах Дзяржаўнага музея новага заходняга мастацтва і Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

1929

Персанальная выстава ў галерэ Van Leer у Парыжы.

1931

Персанальная выстава ў галерэ Van Leer у Парыжы.

1937

Некаторы час жыў у Бургундыі.

1938

Жыў непадалёк ад Буржа.

1940–1944

Падчас Другой сусветнай вайны мастак, хаваючыся ад нацыстаў, знаходзіўся ў маленькім мястэчку Цюрэн.

1940–1950-я

Часта бываў і падоўгу жыў у Ізраілі.

Канец 1944

Мастак вярнуўся ў Парыж.

1945

Прыняў удзел у Выставе сучасных рускіх жывапісцаў і скульптараў у Парыжы.

1946

Удзельнічаў у выставе У гонар Перамогі.

1949–1956

Удзельнічаў у выставах у Іерусаліме.

1960-я

Пераехаў у Серу, дзе пабудаваў дом-майстэрню.

5 красавіка 1981

Памёр у Серы. Быў пахаваны на могілках Манпарнас у Парыжы.