Выбраныя даты:
1990
Нарадзілася ў г. Беразіно (Мінская вобласць, БССР, зараз Рэспубліка Беларусь).
2007-2011
Навучанне ў Магілёўскім дзяржаўным вучылішчы ім. Крупскай (Магілёўскі каледж мастацтваў), Аддзяленне ДПМ, Кераміка.
2011-2016
Вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, факультэт Дызайн і ДПМ, аддзяленне Керамікі.
З 2012
Удзел у выставах, пленэрах і фестывалях.
2015
Удзельніца рэзідэнцыі Kunstuniversität Linz, Plastische Konzeptionen / Keramik (Канцэптуальная скульптура/ Кераміка, Універсітэт мастацтваў г. Лінц, Аўстрыя).
2016
Персанальная выстава "Аб'екты", Цэнтр Рамёстваў (Бярэзіна, Беларусь).
2019
Стыпендыяльная праграма "Gaude Polonia", Акадэмія Выяўленчых Мастацтваў ім. Яўгена Геперта ва Ўроцлаве, Польшча.
2019
Персанальная выстава "Ізаляцыя" ва Ўроцлаве, Польшча.
2020
Персанальная выстава "Ізаляцыя" ў музеі-майстэрні З. Азгура (Мінск, Беларусь).
2023
Удзельніца рэзідэнцыі BWA Wrocław.