belrus
  • 1
  • 4
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • R
  • Ś
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Ž
  • Z
  • Ж
  • Л
  • О

1

4

A

B

C

D

E

F

G

H

I

J

K

L

M

N

O

P

R

Ś

S

T

U

V

W

X

Y

Ž

Z

Ж

Л

О

eng Translation Missing

З зямлі ўзяты

Сяржук Мядзведзеў 2022
Брэст, Беларусь

Я нарадзіўся за дзевяць месяцаў да найстрашнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. Гвалтоўны пацалунак смерці на асмуглым целе маёй зямлі, яго атрутны водар апёк яе скуру, яго ядавіты смак распоўзся па ёй, нібы гангрэна. Смерць запусціла джала глыбока ў цела маёй зямлі і выпусціла ў яе свой яд. Мае дзяды сеялі ў сваю зямлю любоў, мае дзяды хавалі ў сваю зямлю мары, і цяпер, атрымаўшы яе ад іх у спадчыну, я, як чорны капач, не маючы ані мапаў, ані арыенціраў, поўзаю па ёй і спрабую сабраць па драбках утоеныя ў ёй скарбы. Спрабую сагрэцца ейным цяплом, спрабую яе абняць, змарнелую і безнадзейную, а яна тапоршчыць свае ядавітыя голкі, слепіць сваім смяротным праменнем і ледзь цёплым дыханнем, ад якога вее атрутнай пяшчотай, шэпча мне нешта неразборлівае ў адказ. Нядаўна я спрабаваў ад яе ўцячы. Спрабаваў схавацца, забыцца, пазбыцца яе, але яна не захацела мяне адпускаць. Яна ўсё шаптала і вабіла сваім зіхоткім ззяннем, сваімі ўрадлівымі абяцаннямі, сваімі новымі гарызонтамі. Абвінала каранямі мае ногі і цягнула, цягнула назад да сябе. І я вярнуўся. І я вяртаюся да яе, зноў і зноў, нягледзячы на атруту, і боль, і страх, і безнадзейнасць. Нягледзячы на ўсё новыя і новыя парасткі небяспекі, якім не перастае зарастаць мая зямля. Чаму? Бо яна мая? Бо гэтыя карані не карані зусім, а ейныя пупавіны, якія нехта проста забыў абрэзаць? Як бы я ні хацеў, я не змагу забраць маю зямлю з сабой. Змагу толькі ўзяць у кішэню маленькую жменю яе, як сувенір, як напамін аб чароўным месцы, куды, магчыма, мне больш ніколі не давядзецца вярнуцца. Трымаць яе ў кішэні і цадзіць, і цадзіць скрозь пальцы, нібы намагаючыся адсеяць з яе ўсё лішняе, усё тое, чаго я не хачу ў ёй мець. Урэшце кожны з нас вернецца ў зямлю. Кожны ў сваю. Мая - вільготная, камякаватая, з тонкімі прожылкамі карэньчыкаў пустазелля і чарвякамі тамсям, пахне прагорклай мінуўшчынай і салодкай надзеяй на лепшую долю, праблісквае драбкамі даўно забытых, пакуль яшчэ не раскапаных скарбаў. Я не магу забраць маю зямлю з сабой. Але яна штодня забірае мяне да сябе, усё больш і больш. Быццам гэта ўжо не мая зямля, а я ейны.

Жнівень 2022