engbel
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Щ
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Щ

Ю

Я

Родны склон

22 февраля – 17 марта 2018 г.
Минск, Беларусь

Избранные произведения

На першы погляд, сям'я — зразумелая кожнаму з нас сістэма. Але, у той жа час, гэта складанае паняцце, якое выклікае велізарную колькасць самых розных пачуццяў і асацыяцый: традыцыя і род, блізкасць і давер, траўма і боль. Сям'ю можна вызначыць па-рознаму, але яна заўсёды змяшчае ў сабе адносіны паміж яе чальцамі, якія так ці інакш маюць агульныя сувязі: крэўныя і роднасныя, сувязі, народжаныя еднасцю месца, сяброўствам, адданасцю, любоўю, інтарэсамі, перакананнямі. "Родны склон" — групавы выставачны праект, які аб'ядноўвае ў адной прасторы адзінаццць беларускіх аўтараў, якія закранаюць у сваіх мастацкіх выказваннях тэму сям'і, роднасных адносінаў і сувязяў. Усе аўтарскія праекты выставы "Родны склон" маюць фатаграфічныя карані: некаторыя часткова заснаваныя на ўласным фатаграфічным матэрыяле, а іншыя зроблены на падставе асабістых сямейных архіваў альбо апрапрыяцыі запазычаных (знойдзеных) выяваў. Фатаграфаванне сям'і нагадвае стварэнне апавядання пра сям’ю. Фатаграфія намагаецца адлюстроўваць адносіны ўнутры сямейнай сістэмы, структуру сям'і, традыцыі, яна агучвае цэнтральныя і табуяваныя тэмы. Аднак фатаграфія заўсёды абвяшчае пра індывідуальнае ўспрыманне свету і вызначэнне ў ім самога сябе. Кожнае аўтарскае выказванне, якое прадстаўлена ў межах "Роднага склону" і знаходзіцца ўнутры гэтай тэмы, так ці інакш, мае аўтабіяграфічную суб'ектыўнасць, з'яўляецца прыватным выпадкам, які часам канфліктуе з вобразам "афіцыйнай" сям'і. Але сукупнасць усіх мастацкіх праектаў выяўляе пэўную агульную плынь, падабенства тэм і шаблонаў, якія дазваляюць нам даследаваць вобраз, структуру, дынаміку сям'і і тое, што маецца на ўвазе пад "сямейнасцю". Як і прагляд сямейнага фотаальбома, экспазіцыя выставы "Родны склон" прапануе гледачам акунуцца ў індывідуальную гісторыю сям'і і роднасных адносінаў.