engbel
  • 1
  • 4
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ў
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Щ
  • Ю
  • Я

1

4

А

Б

В

Г

Д

Е

Ж

З

И

К

Л

М

Н

О

П

Р

С

Т

У

Ў

Ф

Х

Ц

Ч

Ш

Щ

Ю

Я

Манифест Бисмарка

Бисмарк 1988

МАНІХВЭСТ камэрцыйна-міталягічнага задзіночаньня "БІСМАРК"

Сучасная дзяржаўка – ёсьць працэс аб'яднаньня народаў. Ва ўладзе абсалютнай альбо абмежаванае, парламенцкім стане кірунку, у рэспубліцы й манархіі, эвалюцыі й рэвалюцыі саслоўны дух. Чыноўнікі, інжэнэры і ахвіцеры – кааліцыя склаўшыся грамацкіх групаў – бюракраты й бюракратызм – ці свабода чалавечае асобы?

Культура й асабістасць?!

Набытак чалавецтва ў галіне хваўны й хвлёры, адамашаньне, нацыянальныя паркі й запаветныя тэрыторыі, прыручаныя віды, грамацкая асабістасць, буйная й дробная асабістасць, землі дараваныя і адданыя ў леннае ўтрыманьне, фэрмерства і арэнднае карыстаньне, земляробная міліярацыя, зямля й хвінансы, агульная карціна вытворчасці хіба ня хаас дый жабрацтва?

Прамысловасць дый гандаль?!

Хуткасць разьвіцьця сучаснае прамысловасьці, асабісты склад працоўных, раз’яднаньне працы, уплыў машыннае вытворчасьці, мяйсцовыя посьпехі і ўпадак, пастаянная барацьба ў хвабрычна-завацкой справе празь няздарныя адносіны да грамацкага дабра дыктуюць. У гандлярстве ўпадак штучнага гандлю. Караваны, кірмашы, мытні. Прыстасаваньне капіталаў дый законаў, дапусканыя махлярствы, цыганы й жыды, вытворчасьць дый распаўсюджваньне – ня купля й продаж?

Рэлігія й навука – першапачатковае адзінства – потым барацьба?!

Паміж рэлігіяй дый навукаю – статыстыка культаў у сваім гэаграхвічным разьмежаваньні. Хрысціянства, Іслам, Будызм – ня паступовае згладжваньне дагматаў, але хаўрус рэякцыйных сіл. Вакол рэлігійных цьвярдынь манахі й манашкі, царква й грошы, магутнасць навукі, пазытыўныя веды й містызм, навука й навукоўцы.

Выхаваньне, непагрэшнасьць адукацыі з выхаваньня ў першабытных народаў. Ня ўзорная школка, ня сумеснае выхаваньне, ня выпрабаваньні, экзамэны й дыплёмы, ня нармалёвая пастанова вышэйшае адукацыі – ёсьць распаўсюджваньне навукі.

А ўсеагульная мова, ўсеагульная гігіэна, нараджэньне пекнае пароды – ёсьць эстэтычнае выхаваньне.

Мастацтва свабоднае!

Аголенасьць! Навука, мастацтва й прырода!

Мастацтва – гэта жыццё!

Прагрэс. Прагрэс!! Празь вызначэньне слова ў залаты век. Гэолёгічная эвалюцыя – ёсьць прагрэс дый рэгрэс гісторыі вяртаньня да прыроды простасьці першабытных нацыяў.

Але складанасьць сучасных узаемадапамог нацый праз закон пярамяшчэньня, заваёва прасторы й часу, заваёва хлебу – ёсьць вяртаньне страчанае энэргіі. Прагрэс бязумоўна йснуе.

П.С. Мы прыйшлі.

У нас тры лёзунгі:

калёнізацыя /калёнірэн/

ўперад /хворвэрц/

далоў

Тры ўмовы:

ведаць сто нямецкіх слоў

ведаць радавод Вялікага Канцляра

удзельнічаць у пітных соймах

Намі ствараецца галярэя Вялікага Канцляра.

Кожны новапаступнік піша ў алею партрэт Отта Эдуарда Леапольда хвон Шонхаўээна.

Працягваецца кампанія КУЛЬТУРКАМФу ў сувязі зь якою мусіць праводзіцца вызваленьне й калёнізацыя тутэйшае й эамежнае мяйсцовасьці (бэхвраюнг унд калёнізацыёнпляц) і арганізуюцца аблогі на бляндынаў.

Мы за гарманічна разьвітую асобу, у якое пекныя й кепскія схільнасці збалёнсаваны /гарманіпарсон/.

Будуецца БАЎХАЎС-цытадэля мастацтва, дзе маюць адбывацца мастацтва творчыя працэсы, а таксама лібарпункты /лібаррэвалюц’ён пункты альбо сэксуальна-рэвалюцыйныя базы/.

Чольцамі камэрцыйна-міталягічнага задзіночаньня "БІСМАРК" можа стацца любы сучасны дзеячы мастак дый ліхая здаровая жанчына, здольная перазносіць цяжкасьці рэвалюцыйнага шляху /форшгэзундвайб/.

Мы ствараем канцэсыюм шаноўцаў Вялікага Канцляра, у якую можа ўвайсьці кожны неабыякавы да памяці Вялікае Асобы чалавек. Мінімальны месячны ўнёсак тры У.А. Пры дасягненьні сумы, укладзенае чольцам канцэсыюму ў хвонд камэрцыйна-міталягічнага задзіночаньня кошту працы, альбо прац, чольцаў задзіночаньня, яму выдаецца праца ці прапануецца выбар з прац чольцаў задзіночаньня. Асобы, якія ўвайшлі ў кола чольцаў канцэсыюму да першага студня тысяча дзевяццот васямдзясят дзявятага году атрымліваюць працы чольцаў задзіночаньня па мінімальным тарыхве /форцунгбэдынгунг/ /сэтку тарыхваў глядзі ніжэй/.

Плянуецца ладзіць лякальныя й міжнародныя аўкцыёны, выставы, акцыі й гандлі э адлічэньнем рэшты сродкаў на пабудову плывучае скульптуры Бісмарку /Гросшвімскульптур/.

"БІСМАРК" адчыняе свае хвіліі, канторы, й прадстаўніцтвы ў розных мясьцінах сусьвету /за выключэньнем Турцыі, што акупуе Канстантынопаль/ і ўстае ва ўсконыя, простыя й надзвычайна простыя зносіны з зацікаўленымі асобамі й групамі асоб.

Хвонд "БІСМАРК" уключае пекную каляніяльна-гэаграхвічную адзінку: Бісмарку архіпэляг, Новая Брытанія, адна з выспавых групаў Мэлянэзыі ў Спакойным акіяне, да паўночнага ўзыходу ад Новае Гвінэі, паміж 1°-7° паўднёвае шырыні і 146° і 153° усходняе даўжыні. Частка падапёкавае тэрыторыі ААН Новая Гвінэя /пад кіраваньнем Аўстраліцкага Зьвязу/ складаецца зь дзьвох вялікіх выспаў /Новая Брытанія, Новая Ірляндыя/, выспаў Адзьміральтэйства дый іншых больш дробных.

Плошча блізу 50 тысячаў кілёматраў квадратных. Насельніцтва 218 тысяч чалавек /1966/ – мэлянэзыйцы й папуасы. Буйныя выспы гарыстыя /на высьпе Новая Брытанія ў вышкі 2300 мэтраў/, дробныя-вулканічныя й каралявыя; маюцца дзейныя вулканы. Вільготна-экватар'яльныя лясы.

Вырошчваюцца какосавая пальма, бананы, цукровы трысьнёг, тытунь, бавоўнік. Рыбалоўства, лоў пэрлін. Значныя насельніцкія пункты й парты: Рабаўл, /выспа Новая Брытанія/, Кавіенг /выспа Новая Ірляндыя/, Лёрэнгаў /выспы Адзьміральтэйства/. Адкрыты ў 1616 галяндцамі В.Схаўтэнам і Я.Лэмэрам; ад 1864 стаўся гэрманскае калёніяй дый быў названы па ймя Отта Бісмарку. У 1988 зрабіўся калёніяй камэрцыйна-міталягічнага задзіночаньня «БІСМАРК».

Вайна князю Гогэнцолярну!

Ленінскі прашпэкт – прашпэкт Вялікага Дыктара!

Вуліца Карла Маркса – вуліца Макса Лібэрмана!

Вуліца Фрыдрыха Энгэльса – Остштрасэ!

Паркавы магістраль – Капутштрасэ!

Румынская!

Аўтазавод дый трактарны – рэзэрвацыі!

Гут!!!

Нам патрэбны баявыя сланы й масавыя вэнэрычныя захворваньні!

Далоў Чаўшэску!

Тры У.А. – трыста У.А. – мінімальны тарыхв!

Трыста У.А. – тры тысячы – сярэдні тарыхв!

Тры тысячы – тры мільярды – гростарыхф!

"БІСМАРК" учыняе калегіюм ганаровых асобаў задзіночаньня. Спіс чольцаў:

Матыяс Руст.

Мэхвістотэль.

Асабісты склад авіяносца "Німіц".

Мацей Рустаў.

Бакунін. /пасьмяротна/.

Князь Крапоткін /пасьмяротна/.

Генадзь Хацкевіч-Менскі.

Гот міт унс!

27.01.88.

Камэрцыйна-міталягічнае задзіночаньне "БІСМАРК"

Новая сэтка тарыхваў устаноўлена 22.07.97.