7 ліпеня – 2 жніўня 2016
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"
Праект QAI/BY Караля Радзішэўскага (Польшча)
у супрацоўніцтве з Сяргеем Шабохіным і Аляксеем Лунёвым
А таксама: Жанна Гладко, Алеся Жыткевіч, Ігар Саўчанка, Аляксей Навумчык
Куратарская падтрымка: Лена Прэнц, Валянціна Кісялёва
Адкрыццё: 7 ліпеня 2016 г. а 19-ай гадзіне
Выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, а таксама не рэкамендуецца тым, хто прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў на сексуальныя адносіны.
QAI/BY – гэта код.
Код уяўляе сабой сістэму правілаў для пераўтварэння інфармацыі, з'яваў, абставін у іншую форму альбо рэпрэзентацыю. Кодам могуць стаць ліст, вобраз, жэст, рытуал, падзея або ўспамін. Нягледзячы на сваю скарочаную, таямнічую абрэвіатуру, ён, тым не меней, забяспечвае камунікацыю і захоўвае гісторыі. QAI/BY ідзе ў зваротным кірунку і пераўтварае прыхаваную, нябачную інфармацыю ў бачнасць. Гэта працэс з мэтай дэкадыроўкі былых і цяперашніх ладаў жыцця, поглядаў і культурнай вытворчасці, аб'яднаных пад назвай "квір".
"Queer Archives Institute" (QAI), Інстытут квір-архіваў, быў створаны ў 2015 г. польскім мастаком Каралям Радзішэўскім. QAI імкнецца архіваваць і пераасэнсоўваць пытанні квір у былых сацыялістычных краінах і па-за іх межамі. Да гэтага Радзішэўскі працаваў на працягу многіх гадоў над тэматыкай рэпрэзентацыі гомасексуальнасці і маскуліннасці ў мастацтве Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яго QAI кіруецца зацікаўленасцю да канцэпцый і ўвасаблення квір ідэнтычнасцяў, што дазваляе больш шырокі, менш канфармісцкі і наўмысна шматсэнсоўны разгляд сексуальных і гендэрных установак.
Ідэя QAI/BY узнікла падчас арт-рэзідэнцыі Караля Радзішэўскага ў Мінску ў галерэі "Ў". Натхніўшыся фатаграфічнай серыяй Ігара Саўчанкі "Invisible" ("Нябачнае"), мастак зрабіў спробу пагрузіцца ў беларускую вусную гісторыю і высветліць, што з'яўляецца або можа ўспрымацца як квір ў Беларусі з мінулага і дагэтуль – у якасці схаваных і нябачных пытанняў. І таму QAI/BY не робіць якіх-небудзь новых усталёвак, але запрашае мастакоў, актывістаў і зацікаўленую грамадскасць да асэнсавання і працягу працы над стварэннем архіва квір ў Беларусі.
Суправаджальная праграма:
12 ліпеня а 19-ай гадзіне
- Прэзентацыя Каралем Радзішэўскім сваёй мастацкай практыкі і часопіса DIK Fagazine, які ён выдае. На ангельскай мове з перакладам
Канцэпцыя, мастацкая праца і дызайн QAI/BY былі распрацаваны Каралем Радзішэўскім сумесна з Сяргеем Шабохіным і Аляксеем Лунёвым падчас арт-рэзідэнцыі Радзішэўскага ў Мінску ў межах міжнароднага праекта "BLUE BOX. Common places in contemporary artistic practices", які быў ініцыяваны "Лабараторыяй A-I-R" Цэнтра сучаснага мастацтва ў Замку Уяздоўскі ў Варшаве і су-фінансуецца Міністэрствам культуры і націянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.
Выстава QAI/BY стала магчымай дзякуючы падтрымцы Kulturos Ambasada, Літва.
- 2024
- 2023
- 2022
- 2021
- 2020
- 2019
- 2018
- 2017
- 2016
- 2015
- 2014
- 2013
- 2012
- 2011
- 2010
- 2009
- 2008
- 2007
- 2004
- 2003
- 2002
- 2001
- 2000
- 1999
- 1998
- 1997
- 1996
- 1995
- 1994
- 1993
- 1992
- 1991
- 1990
- 1989
- 1988
- 1987
- 1985
- 1984
- 1982
- 1971
rus Неполный автоперевод
QAI/by
2016
Минск