engrus
  • 2024
  • 2023
  • 2022
  • 2021
  • 2020
  • 2019
  • 2018
  • 2017
  • 2016
  • 2015
  • 2014
  • 2013
  • 2012
  • 2011
  • 2010
  • 2009
  • 2008
  • 2007
  • 2004
  • 2003
  • 2002
  • 2001
  • 2000
  • 1999
  • 1998
  • 1997
  • 1996
  • 1995
  • 1994
  • 1993
  • 1992
  • 1991
  • 1990
  • 1989
  • 1988
  • 1987
  • 1985
  • 1984
  • 1982
  • 1971

2024

2023

2022

2021

2020

2019

2018

2017

2016

2015

2014

2013

2012

2011

2010

2009

2008

2007

2004

2003

2002

2001

2000

1999

1998

1997

1996

1995

1994

1993

1992

1991

1990

1989

1988

1987

1985

1984

1982

1971

Калі формы становяцца стаўленнем

27 жніўня – 3 верасня 2021
Галерея Krynki, Крынки, Польша
Выстава была зачыненая датэрмінова 4 верасня, у сувязі з увядзеннем надзвычайнага становішча з-за крызісу на мяжы Польшчы-Беларусі

Выбраныя серыі твораў

Выбраныя творы

Артыкулы на KALEKTAR

Аўтарская эксплікацыя:

"Калі формы становяцца стаўленнем" — гэта су-часны адказ на выставу Харальда Зеемана "Калі cтаўлянне становіцца формай" (1969), на якой было паказана "новае мастацтва", праз 24 гады пасля Вайны.

Перайначыўшы назву выставы на "Калі формы становяцца стаўленнем", рэалізуючы яе праз год пасля пачатку пандэміі і лакальных зменаў у кожным рэгіёне свету, мы гаворым пра змену ўмоваў, што ажыццяўляюць новы чын ўзаемадзеяння паміж суб'ектамі ў шырокім сэнсе.

У выставе прымаюць удзел беларускія мастачкі, станаўленне каторых адбывалася менавіта падчас 26-гадовага прэзідэнцтва Лукашэнкі, каторы на дадзены момант ужо год знаходзіцца ў нелегітымным статусе кіраўніка краіны. Так, у відэа-працы “Нашых жанчын” Волі Сасноўскай, візуалізіраваная роля жанчыны ў беларускай дзяржаве з пазіцыі афіцыйнага дыскурсу. Варта адзначыць, што рыторыка нелегітымнага прэзідэнта ў дачыненні да адмовы сыходзіць з пасады, адлюстраваная ў фразе "Любімую не аддаюць" і будуецца на параўнанні канкрэтнай фізічнай тэрыторыі краіны з целам нейкай абстрактнай жанчыны. Таму ў вышыўцы “Без назвы”, Васіліса Паляніна іранічна перафразуе гэты наратыў, канкрэтызуе светаўспрыманне ўлады як спрадвечна сялянска-мужыцкае: ад непасільнага вырошчвання і абярэга маці-зямлі да насення бульбы, як ідэі няспыннага самаўзнаўлення ўраджаю.

Злучальным ланцужком паміж гэтай афіцыйнай рыторыкай і супрацівам ёй, міфалогіяй, традыцыямі, штодзённасццю і канкрэтным жыццём чалавека сёння з’яўляецца смартфон і яго змесціва. У інсталяцыі Антаніны Слабодчыкавай пазначаны агульны страх таго, як з дапамогай фізічнага або лічбавага ўмяшальніцтва можна ідэнтыфікаваць або дэанімізаваць асобу, прыбраць яе з поля бачнасці, ачысціць прастору пад новы пасеў.

Патэнцыял анлайн інструментаў у значэнні абароны, нападу, назірання, разгледжаны ў праэкце Кацярыны Сакалоўскай: рэальныя скульптуры сабак, якія знаходзяцца ў іншым месцы, можна ўбачыць з дапамогай смартфона. Гэтыя дзьве рэальнасці з рознымі зыходнымі дадзенымі для вымярэння і адліку — фізічная і дыгітальная — складаюць гібрыднае інфармацыйна-візуальнае асяроддзе, што адлюстравана ў інсталяцыі Жанны Гладко. Уцёкі ад гібрыднага сапраўднага робіць Марына Напрушкіна ў сваім відэа "Паспець у будучыню", паўтараючы ўголас пажаданыя характарыстыкі гэтай самай будучыні, нібы заклікаючы яе. Пошук шляху да самага бяспечнага месца ў свеце — дома — пераасэнсоўвае Маша Мароз у інсталяцыі "Доўгая дарога дадому", дзе тыя ж традыцыйныя сялянскія матывы, якія на самой справе не чужыя беларусам, пераацэненыя ў сувязях мовы з "ураджайнай" эканомікай і творчасцю: мы чуем імёны беларусаў і бачым тую ж бульбу, але ўжо надрукаваную на 3D прынтары.

Завяршае канцэптуальную нізку праекта відэа-праца Алы Савашэвіч “Галасы”. Тут камунікацыя паміж асобнымі суб'ектамі, змяняе не толькі су-адносіны ў самой прыродзе іх адрозненняў — нацыянальных, цялесных, геаграфічных, міфалагічных — але і выбудоўвае ўзаемадзеянне скрозь час і прастору з мэтай падтрымкі агульных гуманістычных ідэалаў у нестабільнай сучаснасці, дае голас тым, хто можа быць пазбаўлены права выказацца.

#when_forms_become_attitude #deanonym #online_peasant #longwayhome #onlinedogs #hybrid_now #conventional_distance #rational_dimensions #voices #timeless #ofourwomen #futureforeveryone #thelastfeast #paralleldimensions